Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь
Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь — арганізацыя, што займаецца правядзеннем на тэрыторыі Беларусі спаборніцтваў па хакеі са шайбай. З’яўляецца правапераемнікам Федэрацыі хакея Беларускай ССР, заснаванай у 1959 годзе. Заснавана 6 сакавіка 1992 года, сябра ІІХФ з 6 мая 1992 года. Федэрацыя хакея праводзіць Адкрыты (міжнародны) чэмпіянат Беларусі. У структуру чэмпіянату ўваходзіць экстраліга прафесійных хакейных каманд, вышэйшая ліга, у якой іграюць фарм-клубы каманд экстралігі, юніёрская ліга, а таксама першынства юнацкай лігі ў сямі ўзроставых групах. 12 сакавіка 2015 года ў Мінску адбылася нечарговая канферэнцыя Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусі. На ёй быў прыняты варыянт абноўленага лагатыпу. У лагатыпе выкарыстаны элементы нацыянальнага арнаменту, а таксама выявы двух перакрыжаваных клюшак і шайбы. 28 красавіка 2015 года Выканаўчы камітэт Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь зацвердзіў новы лагатып, што стала першым крокам у рамках агульнага рэбрэндынга.[1][2][3] КіраўнікіСтаршыні Прэзідыума Федэрацыі хакея Беларускай ССР
Прэзідэнты Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь
Ганаровы старшыня ФХРБ8 верасня 2021 года Міжнародная федэрацыя хакею на лёдзе дыскваліфікавала старшыню федэрацыі хакея Дзмітрыя Баскава на 5 год: па выніках дзесяцімесячнага расследавання было ўсталявана, што ён дыскрымініраваў атлетаў і пагражаў ім за іх палітычныя погляды[4]. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia