Беларуская федэрацыя кіберспорту
Белару́ская федэра́цыя кіберспо́рту — рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне[1], якое займаецца падтрымкай і развіццём кіберспорта ў Беларусі[2]. МэтыАсноўнай мэтай з’яўляецца садзейнічанне развіццю ў Беларусі кіберспорту як новага віду спартыўнай спаборніцкай дзейнасці і спецыяльнай практыкі падрыхтоўкі чалавека да спаборніцтваў на базе камп’ютарнай тэхнікі, праграмнага забеспячэння, інтэрактыўных прылад і іншых магчымасцяў камп'ютарных тэхналогій, а таксама ўцягванне ў кіберспорт шырокіх слаёў насельніцтва Беларусі.[3] Акрамя таго, садзейнічае развіццю кіберспорту ў Беларусі як масавага віду спорту, які прапагандуе агульначалавечыя каштоўнасці і здаровы лад жыцця, і эфектыўных формаў фізічнага выхавання дзяцей і падлеткаў, з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій, накіраваных на фарміраванне здаровага, фізічна і духоўна дасканалага, маральна-ўстойлівага маладога пакалення Беларусі.[4]
ГісторыяУ Беларусі ў 2014 годзе пачаліся першыя дзеянні па стварэнні федэрацыі кіберспорту. У канцы 2015 года група маладых людзей з Гродна зарэгістравала першую ў Беларусі федэрацыю кіберспорту. Праз некаторы час геймеры планавалі стаць рэспубліканскай арганізацыяй.[5] У стварэнні цяперашняй федэрацыі прымала ўдзел арганізацыйная кампанія «Пляцоўка».[6] Зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Беларусі як рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне 6 студзеня 2017 года.[7] Створана для развіцця кіберспорту ў рэспубліцы як часткі міжнароднага спартыўнага руху.[8] Афіцыйным партнёрам федэрацыі стала кампанія па вытворчасці кампутарных крэслаў «DXRacer». 28 лютага анансавала дзве лігі з прызавымі фондамі рэспубліканскую і студэнцкую, якія пройдуць у 3—4 кварталах 2017 года і завершацца гранд-фіналамі ў Мінску. Дысцыпліны абодвух чэмпіянатаў: Dota 2, Counter-Strike: Global Offensive, World of Tanks і FIFA 17 (таксама магчымы турніраы па NHL 17 і NBA 2K17 на рэспубліканскім чэмпіянаце).[9] Удзельнікі рэспубліканскага чэмпіяната абіраюцца шляхам правядзення адборачных онлайн-турніраў, па выніках кваліфікацыі каманды згуляюць на LAN-фінале ў Мінску. Студэнцкі турнір уключае навучэнцаў 55 беларускіх універсітэтаў і 173 каледжаў з усіх абласцей Беларусі, якія абіраюцца шляхам арганізацыі LAN-кваліфікацый. Лепшыя каманды кожнай вобласці згуляюць згуляюць на фінальным турніры ў Мінску.[10] 4 чэрвеня 2017 года Беларуская федэрацыя кіберспорту падпісала дагавор аб супрацоўніцтве з асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола» і хакейным клубам «Дынама Мінск».[11] Чэмпіянаты
Кіруючы склад
КрытыкаСпартыўны эксперт Андрэй Вашкевіч лічыць падзею гістарычнай:[13]
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia