Чэмпіянат свету па біятлоне 201953-і чэмпіянат свету па біятлоне праходзіў у шведскім Эстэрсундзе з 7 па 17 сакавіка 2019 года. Упершыню ў гісторыі на чэмпіянаце свету былі разыграны медалі ў адзіночнай змешанай эстафеце. Выбары месца правядзенняМесца правядзення Чэмпіянату свету па біятлону 2019 года было вызначана 7 верасня 2014 года на 11 чарговым Кангрэсе IBU у Санкт-Вольфгангу, Аўстрыя[1]. Прэтэндэнтамі на правядзенне сусветнага першынства былі Антэрсельва, Эстэрсунд, Нове-Места-на-Мораве і Ханты-Мансійск. У выніку галасавання права арганізоўваць чэмпіянат свету атрымаў Эстэрсунд. Папярэдні чэмпіянат у гэтым горадзе быў праведзены ў 2008 годзе. ПраграмаБыло разыграна 12 камплектаў узнагарод, па 5 у мужчын і жанчын у спрынце, праследаванні, мас-старце, індывідуальнай гонцы, эстафеце і два камплекта медалёў у змешаных эстафетах. ![]() Нарвежац Ёханес Тынес Бё заваяваў на чэмпіянаце 4 залатыя і 1 сярэбраную ўзнагароду, давёўшы агульную колькасць сваіх узнагарод чэмпіянатаў свету да 14 (у тым ліку 7 залатых). На рахунку нарвежкі Мартэ Олсбю тры золата ў эстафетных гонках. Тар’ей Бё заваяваў адно золата і адну бронзу, давёўшы агульную колькасць сваіх медалёў чэмпіянатаў свету да 18 (у тым ліку 9 залатых). Немец Арнд Пайфер заваяваў на чэмпіянаце адно золата і два срэбры, давёўшы агульную колькасць медалёў чэмпіянатаў свету да 15 (у тым ліку 5 залатых). Немка Лаура Дальмаер заваявала дзве бронзы і давяла агульную колькасць сваіх медалёў на чэмпіянатах свету да 15 (у тым ліку 7 залатых). Уладзімір Іліеў стаў першым у гісторыі балгарскім мужчынам, які заваяваў медаль чэмпіянату свету па біятлоне. Дзмітрый Підручный стаў першым у гісторыі ўкраінскім мужчынам, які выйграў золата чэмпіянату свету па біятлоне. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Анастасія Кузьміна, выйграўшы спрынт, упершыню ў кар’еры стала чэмпіёнкай свету. Расклад спаборніцтваўЧас пачатку спаборніцтваў паказаны CET[2].
Медальны залік
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia