Шандра звычайная
Ша́ндра звычайная, Шанта звычайная[1][2] (Marrubium vulgare) — від кветкавых раслін роду Шандра (Marrubium) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15—75 см. Сцябло ўзыходнае, галінастае ад асновы. Лісце простае, суцэльнае, супраціўнае, маршчакаватае, на чаранках. Кветкі дробныя, белага колеру, у несапраўдных кальчаках. Чашачка трубчастая, з 10 шылападобнымі зубцамі. Вяночак двухгубы. Верхняя губа вузкая і прамая, двухлопасцевая, ніжняя — трохлопасцевая і адхіленая. Тычынак — 4. Плод — шматарэшак. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Лівія, Марока, Туніс), на астравах Мадэйра і Канарскіх, натуралізавалася ў Паўночнай, Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы, на Гавайскіх астравах, у Новай Зеландыі і Паўночнай Афрыцы[3]. Расце на сухіх мясцінах, каля дарог, на пасевах, каля платоў. Цвіце ў чэрвені—жніўні. Плады паспяваюць у ліпені—верасні. Гаспадарчае значэннеЛекавая, эфіраалейная, таніданосная, фарбавальная і меданосная расліна[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia