Шанхай Мастэрс 2009 (снукер)
Шанхай Мастэрс 2009 (англ.: Shanghai Masters 2009, таксама вядомы як Roewe Shanghai Masters 2009 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 7 па 13 верасня 2009 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў трэцім розыгрышам Шанхай Мастэрс, які праходзіць штогод з 2007 года. Кампанія Roewe у другі раз запар спансіравала Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £300,000 (на £18,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £55,000 атрымаў пераможца (на £3,000 больш, чым у мінулым годзе). Турнір![]() Шанхай Мастэрс 2009 года стаў трэцім розыгрышам Шанхай Мастэрс (англ.: Shanghai Masters), які праходзіць штогод з 2007 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Шанхай Мастэрс 2009 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся першым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2009/2010. Матчы асноўнай стадыі турніру (37 паядынкаў) гуляліся за чатырма сталамі на шанхайскай гранд-сцэне ў шанхайскім раёне Сюйхой, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла за месяц да гэтага ў Pontin's Centre у Прэстаціне, Уэльс. Прызавыя грошыКампанія Roewe у другі раз запар спансіравала Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £18,000 і склаў £300,000, стаўшы рэкордным прызавым фондам гэтага турніру. Таксама на £3,000 больш у параўнанні з розыгрышам 2008 года атрымаў пераможца турніру — £55,000.
Рэйтынгавыя ачкіШанхай Мастэрс 2009 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як на Гран-пры і адкрытым чэмпіянаце Кітая. Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі чэмпіянат Вялікабрытаніі (пераможца атрымаў 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).
Уайлдкард раўндПяць кітайскіх аматараў і два аматара з іншых азіятскіх краін атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Тан Цзюнь, Цянь Пэнфэй, Адыт’я Мехта, Махамед Шэхаб, Юй Дэлу, Лі Янь і Шы Ханьцын. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць семярых гульцоў з самымі нізкімі нумарамі пасеву, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Маркуса Кэмбэла, Эндру Хігінсана, Кена Доэрці, Грэма Дота, Найджэла Бонда, Джэрарда Грына і Мэцью Сэлта.
Асноўная сеткаФіналУ пачатку сезона 2009/2010 Лян Вэньбо атрымаў свой першы прафесійны тытул на турніры Beijing International Challenge у ліпені, перамогшы ў фінальным матчы Стывена Магуайра з лікам 7:6, а праз тыдзень дайшоў да фіналу General Cup International у Ганконгу, дзе саступіў Рыкі Уолдэну з лікам 2:6. Для Роні О’Салівана Шанхай Мастэрс стаў першым турнірам сезона. Лян Вэньбо стаў першым кітайскім снукерыстам, які дайшоў да фіналу Шанхай Мастэрс. Да гэтага фіналістамі турніру станавіліся толькі англічане і валійцы. Для 22-гадовага кітайца фінал Шанхай Мастэрс стаў першым рэйтынгавым фіналам у кар'еры. Да гэтага яго найлепшым дасягненнем рэйтынгавага ўзроўню была чвэрцьфінальная стадыя, да якой ён дайшоў на чэмпіянаце свету 2008 года, дзе саступіў Роні О’Салівану. У прафесійнай кар'еры О'Салівана гэты фінал стаў 32-м на рэйтынгавых турнірах, з якіх да гэтага ён выйграў 21 тытул, 10 разоў саступіўшы ў вырашальных паядынках.
Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоўУ 37 матчах Шанхай Мастэрс гульцы аформілі 24 соценныя серыі, што на 15 сэнчуры менш, чым у 2008 годзе. Колькасць серый, большых за 50 ачкоў, дасягнула 164 брэйкаў, што ў сярэднім азначае амаль 4,5 паўсоценных серый у матчы. Лідарамі па колькасці соценных серый сталі пераможца турніру Роні О'Саліван і паўфіналіст Шон Мёрфі, якія зрабілі па 3 сэнчуры-брэйкі. Па колькасці серый «50+» лідарамі таксама сталі О'Саліван (20 брэйкаў) і Мёрфі (15 брэйкаў), а таксама фіналіст спаборніцтва Лян Вэньбо (14 брэйкаў). Прыз за найвышэйшы брэйк, зроблены ў асноўнай стадыі турніру, роўны £2000, атрымаў Шон Мёрфі, які аформіў серыю ў 133 балы ў матчы 1/8 фіналу супраць Джэймі Коўпа. Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.
Заўвагі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia