Шанхай Мастэрс 2008 (снукер)
Шанхай Мастэрс 2008 (англ.: Shanghai Masters 2008, таксама вядомы як Roewe Shanghai Masters 2008 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 29 верасня па 5 кастрычніка 2008 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў другім розыгрышам Шанхай Мастэрс, які праходзіць штогод з 2007 года. Кампанія Roewe упершыню спансіравала Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £282,000 (на £32,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £52,000 атрымаў пераможца (на £4,000 больш, чым у мінулым годзе). Прызавыя грошыКампанія Roewe упершыню спансіравала Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £32,000 і склаў £282,000, стаўшы рэкордным прызавым фондам гэтага турніру. Таксама на £4,000 больш у параўнанні з розыгрышам 2007 года атрымаў пераможца турніру — £52,000.
Рэйтынгавыя ачкіШанхай Мастэрс 2008 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 6250, 7500 і 10000 адпаведна.
Уайлдкард раўндСем кітайскіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Чжан Аньда, Ах Булацзян, Сяа Гадун, Лі Янь, Лі Юань, Юй Дэлу і Цаа Сіньлун. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць семярых выпадковых гульцоў з самымі нізкімі нумарамі пасеву, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Рыкі Уолдэна, Джада Трампа, Джымі Уайта, Энтані Хэмілтана, Эндзі Хікса, Тома Форда і Сцюарта Пэтмана.
Асноўная сеткаФіналУ пачатку сезона 2008/2009 Рыкі Уолдэн перамог на турніры Six-red Snooker International па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, перайграўшы ў фінальным паядынку Сцюарта Бінэма з лікам 8:3, а таксама дайшоў да паўфіналу прафесійна-аматарскага турніру Пол Хантэр Класік, дзе саступіў Шону Мёрфі з лікам 2:3. На першым рэйтынгавым турніры сезона, Трафеі Паўночнай Ірландыі, Уолдэн саступіў у 1/24 фіналу будучаму фіналісту Дэйву Харальду з лікам 2:5. Для Роні О’Салівана фінал Шанхай Мастэрс стаў другім рэйтынгавым фіналам у сезоне пасля перамогі на Трафеі Паўночнай Ірландыі, дзе ў фінале ён перайграў Дэйва Харальда з лікам 9:3. Такім чынам, О'Саліван выйшаў у трэці фінал рэйтынгавых турніраў запар (з чэмпіянату свету 2008 года). Фінал Шанхай Мастэрс 2008 стаў першым выпадкам у гісторыі турніру, калі ў вырашальным паядынку гулялі два англічаніны, і другім запар, калі ў фінале гулялі прадстаўнікі адной краіны (у 2007 годзе ў фінале сустрэліся валійскія снукерысты). Для 25-гадовага Уолдэна фінал Шанхай Мастэрс стаў першым рэйтынгавым фіналам у кар'еры. Да гэтага яго найлепшым дасягненнем рэйтынгавага ўзроўню была чвэрцьфінальная стадыя, да якой ён дайшоў на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2005 года, дзе саступіў Стывену Хендры з лікам 0:5. У прафесійнай кар'еры Роні О’Салівана гэты фінал стаў 31-м на рэйтынгавых турнірах, з якіх да гэтага ён выйграў 21 тытул, 9 разоў саступіўшы ў вырашальных паядынках.
Заўвагі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia