Эгідыюс Александравічус
Эгідыюс Александравічус (літ.: Egidijus Aleksandravičius; нар. 21 лістапада 1956, Цяльшэй) — літоўскі гісторык, хабілітаваны доктар гуманітарных навук, прафесар. БіяграфіяУ 1975—1979 і 1983—1986 гадах навучаўся на гістарычным факультэце ў Вільнюскім універсітэце. У 1986 стаў аспірантам Інстытута гісторыі Літвы. Адначасна абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Культурна-арганізацыйны рух у Літве ў 1831—1863 гг.». У 1994 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Культура літоўскага адраджэння». З 1979 па 1986 працаваў асістэнтам гістарычнага факультэта. Быў супрацоўнікам Інстытута гісторыі Літвы. У 1989 годзе заняў пасаду загадчыка аддзела. У 1991 годзе стажыраваўся ва Універсітэце штата Вісконсін, Мэдысан, затым працаваў запрошаным прафесарам ва Універсітэце Ілінойса і Хельсінкскім універсітэце. З 1992 года выкладчык гістарычнага факультэта Універсітэта Вітаўта Вялікага, з 1997 прафесар. У 1994—1998 гадах дэкан гуманітарнага факультэта, 1997—2000 гадах прарэктар універсітэта па вышэйшай вучобе, старшыня сената. З 2000 года дырэктар Інстытута эміграцыі Літвы, кіраўнік Цэнтра вывучэння эміграцыі. Даследуе грамадскае і культурнае жыццё сярэдняй Літвы XIX ст. і пачатковы этап літоўскага нацыянальнага руху, у тым ліку разглядаў іншамоўную культуру, звязаную з палітычнай традыцыяй Вялікага Княства Літоўскага. З 1993 года прэзідэнт Літоўскага нацыянальнага камітэта гісторыкаў. З 1999 года старшыня праўлення фонду Open Lithuania. Адзін з членаў таварыства інтэрнэт-партала Gži, які змагаецца за больш высокія стандарты журналісцкай этыкі. З 2006 года галоўны рэдактар выдання «Darbai ir dienos». Узнагароды
Працы
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia