Электроннае нейтрына
![]() Электроннае нейтрына (абазначаюцца як νe) — элементарная часціца, адзін з трох відаў нейтрына. Разам з электронам складае першае пакаленне лептонаў. Да адкрыцця іншых відаў нейтрына, гэтым словам называлі іменна электронную разнавіднасць нейтрына. Гіпотэза аб існаванні нейтрына была прапанавана Вольфгангам Паўлі ў лісце ўдзельнікам фізічнай канферэнцыі ў Цюбінгене ў 1930 годзе, у якасці тлумачэння ўяўнага парушэння закону захавання энергіі ў бэта-распадзе. Нейтрына было эксперыментальна выяўлена ў 1956 годзе камандай пад кіраўніцтвам Клайда Коўэна і Фрэдэрыка Райнеса.[1][2] НазваПаўлі назваў прапанаваную ім часціцу «нейтрон». Калі Джэймс Чэдвік выявіў значна больш масіўную нейтральную ядзерную часціцу ў 1932 годзе, то назваў яе нейтронам. У выніку, у фізіцы элементарных часціц, гэтым тэрмінам называлі дзве розныя часціцы. Энрыка Фермі, які распрацаваў тэорыю бэта-распаду, увёў тэрмін «нейтрына» ў 1934 годзе, каб развязаць блытаніну. Слова нейтрына, з італьянскага перакладаецца як «нейтрончык»[3]. Пасля прадказання, а затым і адкрыцця другога нейтрына, узнікла неабходнасць ўвесці ў тэрміналогію змены, каб адрозніваць тыпы нейтрына. Нейтрына, прадказанае Паўлі, цяпер называюць «электроннае нейтрына», а другі тып нейтрына — «мюоннае нейтрына», бо яно ўзнікае ў рэакцыях разам з мюонамі. Акрамя таго, пазней адкрылі і трэці від нейтрына — тау-нейтрына. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia