Мюоннае нейтрына
Мюоннае нейтрына (абазначаецца як νμ) — элементарная часціца, адзін з трох відаў нейтрына. Разам з мюонам складае другое пакаленне лептонаў[1]. УласцівасціМюонныя нейтрына могуць «ператварацца» у электронныя[2]. АдкрыццёГіпотэза аб існаванні яшчэ аднаго віду нейтрына (акрамя ўжо вядомага электроннага) была прапанавана ў 1940-х гадах. Эксперыментальна часціца была знойдзена ў 1962 годзе групай даследчыкаў пад кіраўніцтвам Леона Ледэрмана, Мелвіна Шварца і Джэка Стэйнбергера. За гэтае адкрыццё навукоўцы былі ўзнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па фізіцы ў 1988 годзе. Магчымы звышсветлавы рухГрупа даследчыкаў, якія працуюць з дэтэктарам OPERA, у найбуйнейшай у свеце лабараторыі фізікі ядзерных даследаванняў CERN, апублікавала вынікі сваіх вымярэнняў, з якіх вынікае, што мюонныя нейтрына могуць рухацца хутчэй чым святло[3]. Атрыманыя вынікі спецыялісты ставяць пад сумненне, таму што яны не адпавядаюць не толькі тэорыі адноснасці, але і іншым эксперыментам з нейтрына[4]. 23 лютага 2012 года ЦЕРН паведаміла, што калабарацыя OPERA выявіла два фактары, якія маглі выклікаць памылкі вымярэння[5][6] Праведзеныя ў сакавіку 2012 года незалежныя вымярэння ў тым жа тунэлі сверхсветовых хуткасцей нейтрына не выявілі[7]. У маі 2012 года OPERA правяла рад кантрольных эксперыментаў і прыйшла да канчатковай высновы, што прычынай памылковага вываду аб звышсветлавой хуткасці стаў тэхнічны дэфект (дрэнна устаўлены раздым аптычнага кабеля)[8]. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia