Электронная дзірка

Калі электрон пакідае атам гелію, на яго месцы застаецца дзірка. З-за гэтага атам гелію становіцца станоўча зараджаным.

«Дзірка» — электронная дзірка: дэфект у кавалентнай сувязі, які ў ёй узнікае пасля сыходу аднаго з двух спараных электронаў. Тэрмін паходзіць ад даслоўнага перакладу англійскага тэрміна «hole».

Гэты дэфект правільней[крыніца?] азначыць тэрмінам «пазон» (ад слова «паза» — шчыліна), бо ён дакладней тлумачыць фізічную існасць з'явы. Тэрмін «пазон» сугучны з тэрмінамі, якія пазначаюць дадатна зараджаныя часціцы: пазітрон, пратон. У лацінскай транскрыпцыі «pason» першая літара тэрміна «р» адпавядае[удакладніць: камент.] распаўсюджанаму пазначэнню дзіркі і дзіркавай праводнасці.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya