Спіс часціцГэта спіс часціц у фізіцы элементарных часціц, які ўключае не толькі адкрытыя, але і гіпатэтычныя элементарныя часціцы, а таксама састаўныя часціцы, што складаюцца з элементарных часціц. Элементарныя часціцыЭлементарная часціца — гэта часціца без унутранай структуры, г. зн. не змяшчае іншых часціц. Элементарныя часціцы — фундаментальныя аб'екты квантавай тэорыі поля. Яны могуць быць класіфікаваны па спіну: ферміёны маюць напаўцэлы спін, а базоны — цэлы спін[1]. Стандартная мадэльСтандартная мадэль фізікі элементарных часціц — тэорыя, якая апісвае ўласцівасці і ўзаемадзеянні элементарных часціц. Усе часціцы, што прадказваюцца Стандартнай мадэллю, за выняткам гіпатэтычных, былі эксперыментальна выяўлены. Усяго мадэль апісвае 61 часціцу[2]. ФерміёныФерміёны маюць паўцэлы спін; для ўсіх вядомых элементарных ферміёнаў ён роўны ½. Кожны ферміён мае сваю ўласную антычасціцу. Ферміёны з'яўляюцца базавымі цаглінкамі ўсёй матэрыі. Яны класіфікуюцца па сваім удзеле ў моцным узаемадзеянні. Згодна Стандартнай мадэлі, існуе 12 водараў элементарных ферміёнаў: шэсць кваркаў і шэсць лептонаў[1].
Ва ўсіх кваркаў ёсць таксама электрычны зарад, кратны 1⁄3 элементарнага зарада. У кожным пакаленні адзін кварк мае электрычны зарад +2⁄3 (гэта u-, c- і t-кваркі) і адзін — зарад -1⁄3 (d-, s- і b-кваркі); у антыкваркаў зарады процілеглыя па знаку. Апроч моцнага і электрамагнітнага ўзаемадзеяння, кваркі бяруць удзел у слабым узаемадзеянні.
Масы нейтрына ≠0 (гэта пацвярджаецца існаваннем нейтрынных асцыляцый), але гэтак малыя, што не былі вымераны непасрэдна на 2016 год. БазоныБазоны маюць цэлалікавыя спіны[1]. Фундаментальныя сілы прыроды пераносяцца калібравальнымі базонамі, а маса, паводле тэорыі, ствараецца базонамі Хігса. Паводле Стандартнай мадэлі, элементарнымі базонамі з'яўляюцца наступныя часціцы:
Базон Хігса, ці хігсон. У механізме Хігса Стандартнай мадэлі масіўны хігсаўскі базон ствараецца з-за спантаннага парушэння сіметрыі поля Хігса. Уласцівыя элементарным часціцам масы (у прыватнасці, вялікія масы W±- і Z0-базонаў) могуць быць растлумачаны іх узаемадзеяннямі з гэтым полем. Многія фізікі чакаюць адкрыцця базона Хігса на Вялікім адронным калайдары (англ.: Large Hadron Collider, LHC) — паскаральніку зараджаных часціц, які пабудаваны ў CERN і запушчаны ў верасні 2008 года. Звесткі пра знаходжанне часціцы, падобнай на базон Хігса, ужо былі абнародаваны, аднак, у наш час ідзе праверка дадзеных і вызначэнне ўласцівасцей знойдзенай часціцы[5]. Гіпатэтычныя часціцыСуперсіметрычныя тэорыі, што пашыраюць Стандартную мадэль, прадказваюць існаванне новых часціц (суперсіметрычных партнёраў часціц Стандартнай мадэлі), але ніводная з іх не была эксперыментальна пацверджана (на чэрвень 2009 года).
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia