Элізэ Мертэнс
Элізэ Мертэнс (нідэрл.: Elise Mertens; нар. 17 лістапада 1995[1], Лёвен, Бельгія[1]) — бельгійская тэнісістка; першая ракетка свету ў парным рэйтынгу; пераможца трох турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2019, Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі і Уімблдан-2021); фіналістка двух турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (Уімблдан-2022, 2023); паўфіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2018); пераможца аднаго Выніковага турніру WTA ў парным разрадзе (2022); пераможца 25 турніраў WTA (з іх сем у адзіночным разрадзе). Агульная інфармацыяЭлізэ — адна з дзвюх дачок Гуіда Мертэнса і Ліліяны Барбэ; яе сястру клічуць Лорэн. Маці сямейства доўгі час працавала школьнай настаўніцай, а бацька быў задзейнічаны ў продажах мэбляў. Бельгійка ў тэнісе з чатырох гадоў; улюбёнае пакрыццё — трава, найлепшы ўдар — падача. КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia