Барбара Крэйчыкава
Ба́рбара Крэ́йчыкава (чэшск.: Barbora Krejčíková; нар. 18 снежня 1995[1][2], Брно[1]) — чэшская тэнісістка; пераможца аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2021); уладальніца кар’ернага Вялікага шлема ў жаночым парным разрадзе (агулам сем тытулаў); пераможца трох турніраў Вялікага шлема ў міксце; чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2020 года ў парным разрадзе; пераможца аднаго Падагульняючага турніру WTA ў парным разрадзе (2021); пераможца 23 турніраў WTA (з іх шэсць у адзіночным разрадзе); уладальніца Кубка Федэрацыі (2018) у складзе нацыянальнай зборнай Чэхіі; былая першая ракетка свету ў парным рэйтынгу. У юніёрах: пераможца трох юніёрскіх турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе; фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2013); былая трэцяя ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу. Агульная інфармацыяБарбара ў тэнісе з шасці гадоў; улюбёныя пакрыцці — хард і грунт. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia