Юзаф Вульфавіч Пучынскі
Юзаф Вульфавіч Пучынскі (19 снежня 1922, Узда, Ігуменскі павет — 16 снежня 2007, Чыкага, Ілінойс) — беларускі графік і жывапісец. Працаваў у асноўным у галіне станковай і кніжнай графікі, пейзажнага жывапісу. БіяграфіяНарадзіўся 19 снежня 1922 года ва Уздзе Ігуменскага павета ў сям’і сельскага каваля. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы ў Валянціна Дзежыца і Льва Лейтмана, але скончыць не ўдалося праз напад Германіі на СССР. Удзельнік Другой сусветнай вайны. Прымаў удзел у баях пад Сталінградам, дзе быў цяжка паранены. Пра тыя падзеі пазней напісаў кнігу, дзе поглядам мастака апісаў жахі вайны. Пасля вайны ў 1948—1951 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, а ў 1959 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Валянціна Волкава і Віталя Цвіркі. Працаваў мастаком у газеце «Зорка» (з 1945), у 1948—1985 гадах — галоўны мастак часопіса «Работніца і сялянка», супрацоўнічаў з рэдакцыяй часопіса «Маладосць». У рэспубліканскіх мастацкіх выставах прымаў удзел з 1946 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1959 года. Памёр у 2007 годзе ў Чыкага (ЗША). Кніжная ілюстрацыяЗ’яўляўся аўтарам ілюстрацый да амаль 150 кніг беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку:
Узнагароды
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia