Юзаф Козел-Паклеўскі (прамысловец)
Юзаф Анджэй Козел-Паклеўскі (польск.: Józef Andrzej Poklewski-Koziełł; нар. 1845, маёнтак Сэрвач Вялікі, Вілейскі павет, Мінская губерня, цяпер Вілейскі раён — 31 студзеня 1915, Таліца, Расійская імперыя) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў на тэрыторыі Барысаўскага павета, прамысловец, філантроп. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага герба «Козел». Бацька Каэтан быў суддзём, дзед Юзаф-Каласанты Козел-Паклеўскі быў уладальнікам маёнтку Сэрвач, маці Вікторыя паходзіла з роду Ліхадзіеўскіх герба «Ястрабец». Да паўстання жыў у маёнтку Сэрвач, якім валодаў яго бацька[1]. У час паўстання быў арыштаваны за намер далучыцца да паўстанцкага атрада, 22 красавіка 1863 г. быў зняволены ў лякарні г. Барысава, дзе ўтрымліваўся яшчэ 10 ліпеня 1863 г.[1]. Яго маёмасць на падставе распараджэння віленскага губернатара падлягала секвестру[1]. Пастановай Мураўёва 23 жніўня 1863 г. быў прысуджаны да пазбаўлення правоў стану, канфіскацыі маёмасці і ссылкі на службу шарагоўцам у Сібірскія лінейныя батальёны расійскага войска[1][2]. У 1865 г. служыў у 4 лінейным батальёне Заходняй Сібіры ў г. Омск[1]. Дзякуючы сувязям сваяка Альфонса Козел-Паклеўскага быў накіраваны адбываць пакаранне на Таліцкі вінакураны завод, які належаў Альфонсу. З 1890 г. Юзаф стаў кіраўніком канторы Таліцкіх заводаў, упаўнаважаны па справах гандлёвага дома «Спадчыннікі А. Ф. Паклеўскага-Козел». Займаў шэраг пасад у Пермскай губерні. Ахвяраваў шмат грошай на развіццё адукацыі і медыцыны Урала. Пасля яго смерці ў 1915 годзе, удава Юзафа вяртаецца ў Вялікую Сэрвач для падзелу спадчыны паміж спадчыннікамі. Старэйшы сын Юзаф атрымаў Вялікую Сэрвач. Вінцэнту дастаўся нядаўна пабудаваны маёнтак Людвінова з фермай серабрыстых ліс. Малодшы сын Тадэвуш атрымаў Кастыкі, у якім быў вадзяны млын. ![]() Прыватнае жыццёУ высылцы ажаніўся з Юліяй Амбражынай Козел-Паклеўская (1863—1938), якая была на 18 гадоў маладзейшай за яго і прыходзілася яму далёкай сваячніцай з вількамірскай галіны роду Козел-Паклеўскіх. Яе бацька Павел Козел-Паклеўскі валодаў маёнткам Дзекшнэ Вількамірскага павета, удзельнічаў у паўстання 1863—1864 гадоў. У шлюбе мелі трох сыноў:
Унукі (па лініі сына Юзафа Вінцэнта): Эльжбета, Ізабела, Юлія, Тадэвуш і Міхал, якія пражываюць у Польшчы. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia