Юліус Плюкер
Юліус Плюкер (ням.: Julius Plücker; 16 ліпеня 1801, Эльберфельд — 22 мая 1868, Бон) — нямецкі матэматык і фізік, які працаваў у галіне аналітычнай геаметрыі. БіяграфіяПлюкер навучаўся ва ўніверсітэта Берліна, Бона, Гайдэльберга і Парыжа, і ў 1828 годзе стаў прафесарам матэматыкі ў Бонскім універсітэце. У гэты час яго інтарэсы ляжалі ў галіне геаметрыі, дзе ім быў зроблены шэраг адкрыццяў. У прыватнасці Ю. Плюкеру ўдалося абагульніць паняцце каардынат шляхам увядзення тангенцыйных і аднародных каардынат. Акрамя гэтага ім было вылучана некалькі тэорый аб алгебраічных крывых. У 1847 годзе, Плюкер становіцца прафесарам фізікі ў тым жа ўніверсітэце. Сярод яго дасягненняў у галіне фізікі: атрыманне спектральных уласцівасцей атамаў і малекул азоту, вадароду і іншых рэчываў. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia