Юлія Аляксандраўна Саніна
Юлія Саніна (сапраўднае імя Юлія Аляксандраўна Галавань укр.: Ю́лія Олекса́ндрівна Голова́нь; нар. 11 кастрычніка 1990, Кіеў, УССР) — украінская спявачка, аўтар песень, фронтвумэн украінскага гурта The Hardkiss. БіяграфіяЮлія Галавань нарадзілася 11 кастрычніка 1990 года ў Кіеве ў сям’і музыкантаў. У трохгадовым узросце ўпершыню праспявала на сцэне ў суправаджэнні ансамбля, якім кіраваў яе бацька. Затым выступала з песнямі розных стыляў у дзіцячых шоу-гуртах. Выступала сольна і ў складзе джазавага гурта. У 2005 годзе Юлія скончыла дзіцячую музычную школу джазавага і эстраднага майстэрства, затым паступіла ў інстытут філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі (які скончыла ў чэрвені 2013 года з дыпломам магістра па спецыяльнасці Фалькларыстыка)[1]. Падчас вучобы ў інстытуце таксама захаплялася журналістыкай. З 2006 па 2008 год — салістка гурта Sister Siren. У верасні 2011 года разам з музычным прадзюсарам Валерыем Бебка стварыла поп-дуэт Val & Sanina. Было запісана пробнае відэа і некалькі песень, у тым ліку «Любовь настала» (словы Роберта Раждзественскага, музыка Райманда Паўлса)[2]. Неўзабаве гурт змяніў імідж і назву, музыкі дадалі «цяжару» ў гучанні і сталі спяваць на англійскай мове — так нарадзіўся гурт The Hardkiss. Валерый і Юлія самастойна пішуць музыку і тэксты. Той жа восенню гурт выпусціў некалькі песень і зняў дэбютны відэакліп на песню Babylon. У канцы кастрычніка 2011 года The Hardkiss выступілі на разагрэве ў брытанскага гурта Hurts. Да канца 2011 года гурт выпусціў яшчэ адзін кліп пад назвай Dance with me, які атрымаў ратацыю на вядучых украінскіх музычных каналах. Ужо ў лютым 2012 The Hardkiss падпісаў кантракт з лэйблам Sony BMG. Калектыў хутка здабыў папулярнасць і шэраг узнагарод ва Украіне і за мяжой. У снежні 2014 года Юлія пачала публікаваць на сайце YouTube відэаблогі пра сваё жыццё і закулісную працу гурта The Hardkiss. У 2016 годзе стала членам журы і настаўнікам сёмага сезона «X-Фактар» на тэлеканале СТБ. Яе падапечныя з гурта Detach сталі суперфіналістамі. ![]() Агучыла Смурфету ва ўкраінскім дубляжы мультфільма Смурфы: закінутая вёска[3] і каралеву рок-музыкі Барбі ва ўкраінскім дубляжы мультфільма «Тролі: Сусветны тур». 12 снежня 2019 года выйшаў сумесны трэк Юліі Санінай і Ціны Караль «Вільна». Песня стала афіцыйным саўндтрэкам фільма «Віддана»[4]. Увосень 2020 года прыняла ўдзел у праекце «Танцы з зоркамі» у пары з Дзмітрыем Жуком, яны занялі другое месца. У 2020 прыняла ўдзел у шоу «Маскарад» на тэлеканале 1+1 у вобразе Дракошы. У 2020 і 2021 годзе ўвайшла ў спіс 100 самых уплывовых жанчын Украіны па версіі часопіса «Фокус». У 2021 годзе Юлія Саніна стала амбасадарам брэндаў Danone і Vodafone. 5 ліпеня 2021 года Юлія Саніна разам з Цінай Караль выканалі песню «Вільна» на музычным фестывалі Atlas Weekend. 12 красавіка 2022 года ўкраінскія спявачкі Юлія Саніна, Ціна Караль, Dorofeeva, Кацярына Паўленка (Go A), сумесна выканалі песні «Вільна» і «Червона Каліна», а гэтак жа Юлія выканала фрагмент кампазіцыі «Коханці» падчас перапынку дабрачыннага футбольнага матчу «Match For Peace» у падтрымку Украіны паміж Дынама (Кіеў) і Легія (Варшава) на стадыёне «Легіі»[5]. Сям’яЮлія замужам за Валерыем Бебка, крэатыўным прадзюсарам і гітарыстам гурта The Hardkiss. Свае адносіны пара хавала на працягу 5 гадоў (з 2009 года). Праз паўгода з дня знаёмства Валерый Бебка зрабіў Юліі прапанову, але затым яшчэ паўтара года яна праходзіла ў нявестах. Вяселле было аформлена ва ўкраінскім аўтэнтычным стылі. 21 лістапада 2015 года ў пары нарадзіўся сын Данііл. Узнагароды
СтыльНад іміджам гурта, і ў першую чаргу самой Юліі, працуюць стылісты Слава Чайка і Віталь Дацук, таксама гурт супрацоўнічае з маладымі дызайнерамі (Ivanova, Bekh, Надзя Дзяк, Anouki Bicholla і інш.)[6]. Юлія Саніна захапляецца творчасцю дызайнераў Alexander MC Queen, Vivienne Westwood, Gareth Pugh, а штодзённа апранаецца ў вопратку марак Diesel, H&M, Topshop[7]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia