Юлія Вітальеўна Слуцкая
Юлія Вітальеўна Слуцкая (нар. 15 верасня 1964) — беларуская журналістка і медыяменеджэрка, стваральніца «Press Club Belarus» і Інфармацыйнага бюро салідарнасці з Беларуссю, палітычная зняволеная. БіяграфіяСкончыла філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, сацыёлаг паводле адукацыі. Некалькі гадоў працавала ў лабараторыі сацыялогіі БДУ і ў адным з навукова-даследчых інстытутаў[2]. У журналістыцы з 1994 года, калі прыйшла працаваць у «БелКП-Прэс» на пасаду сацыёлага[3]. У 1997 годзе стала галоўным рэдактарам «Камсамольскай праўды ў Беларусі»[2], дзе працавала да 2006 года. За гэты час з нуля была распрацавана канцэпцыя беларускага выдання, створана каманда, а наклады цягам дванаццаці гадоў выраслі болей чым у дзесяць разоў: з 30 тысяч да амаль 330 тысяч асобнікаў. Беларускае змесціва стала займаць амаль палову кожнага нумару газеты[3]. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года Слуцкая пайшла з пасады галоўнага рэдактара «Камсамольскай праўды ў Беларусі». Па адной з версій, гэта было звязана з тым, што выбары асвятляліся выданнем вельмі актыўна і падрабязна[3]. Напачатку 2007 года Слуцкай паступіла прапанова стаць галоўным рэдактарам Еўрапейскага радыё для Беларусі. Па яе словах, каманда была вельмі недасведчаная, няўмелая, і амаль усе тэксты даводзілася перапрацоўваць, а журналістаў трэба было вучыць. З іншага боку, Слуцкай трэба было вучыцца і самой, бо радыё мела сваю спецыфіку[3]. З пасады галоўнага рэдактара «Еўрарадыё» Слуцкая пайшла ў лютым 2011 года па ўласным жаданні[4]. 25 лютага 2010 года была створана грамадзянская кампанія «Гавары праўду», якая вылучыла Уладзіміра Някляева кандыдатам на прэзідэнцкія выбары 2010 года. Слуцкая прыдумляла, планавала і ажыццяўляла працу кампаніі са СМІ[3], таксама займалася медыйным кансультаваннем каманды Някляева[4]. Пасля падзей 19 снежня 2010 года, калі кіраўніцтва «Гавары праўду» апынулася ў СІЗА КДБ, а ў рэдакцыі «Еўрарадыё» адбыўся ператрус і была канфіскавана ўся тэхніка, Слуцкая была вымушана з’ехаць у Варшаву[3]. У студзені 2011 года ў Варшаве Слуцкая стварыла Інфармацыйнае бюро салідарнасці з Беларуссю. Мэтаю бюро стала стварэнне інфармацыі, аналітыкі і PR для дапамогі беларускай супольнасці ў прасоўванні сваіх думак і рашэнняў да Захаду. Была арганізавана каманда палітыкаў, якія прадстаўлялі штабы розных кандыдатаў у прэзідэнты, але засталіся на волі. Яны ўдзельнічалі ў паездках па еўрапейскіх сталіцах напярэдадні пасяджэння Еўрапарламенту па беларускім пытанні 12 студзеня і пасяджэння Еўрапейскага савета 31 студзеня 2011 года. Палітыкі і грамадскія дзеячы наведалі Польшчу, Літву, Чэхію, Германію, Данію, Нідэрланды і Швецыю. Адбыліся сустрэчы на высокім узроўні, былі праведзены прэс-канферэнцыі, паказаны фільм пра Плошчу 2010 і арганізавана фотавыстава[4]. Падчас працы кіраўніцай Інфармацыйнага бюро салідарнасці Слуцкая пазнаёмілася з досведам прэс-клубаў — пляцовак, якія аб’ядноўваюць журналістаў, даюць для іх магчымасці адукацыі і нэтворкінг. З гэтай ідэяй яна вярнулася ў Мінск. У канцы 2015 года запрацаваў «Press Club Belarus». У ім з лекцыямі і трэнінгамі выступілі вядомыя журналісты, аналітыкі, даследчыкі медыя. «Press Club Belarus» запусціў праекты MediaIQ дзеля фіксавання выканання беларускімі СМІ журналісцкіх стандартаў, і LaunchME як акселератар для тэхналагічных стартапаў у медыяіндустрыі. У 2020 годзе пачала працаваць акадэмія прэс-клуба — нефармальная адукацыйная пляцоўка, дзе журналісты і медыяменеджэры маглі атрымаць новыя веды і кампетэнцыі[2]. Палітычны пераслед22 снежня 2020 года Слуцкая вярталася ў Беларусь з-за мяжы разам з дачкой і ўнукамі. У Нацыянальным аэрапорце Мінск яе затрымалі і адвезлі на допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК. Пасля допыту Слуцкая была змешчана ў СІЗА № 1 Мінску[5]. 31 снежня ёй было выстаўлена абвінавачванне ў нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу). Разам з ёй былі затрыманы і супрацоўнікі «Press Club Belarus» Пётр Слуцкі, Ала Шарко і Сяргей Альшэўскі, а таксама Ксенія Луцкіна — экс-журналістка Белтелерадыёкампаніі. Іх абвінавацілі ў саўдзеле ў злачынстве[6]. Па словах следчага, справа аб нясплаце падаткаў датычылася праекта грамадскага тэлебачання, якое быццам бы хацелі стварыць былыя журналісты дзяржаўных медыя. Слуцкая была ўпэўнена, што прычынай арышту і крымінальнай справы стала яе прафесійная дзейнасць[5]. Яна не прызнавала віну, а, па стане на 22 студзеня 2021 года, следчыя дзеянні праводзіліся толькі адзін раз. Таксама не былі прадстаўлены дакументы, згодна з якімі Слуцкая павінна была сплаціць падаткі[7]. 6 студзеня 2021 года сваякі арыштаваных супрацоўнікаў «Press Club Belarus» перавялі на рахунак Следчага камітэта 109769 BYN. Па версіі следства, менавіта столькі падаткаў «Прэс-клуб» не сплаціў у дзяржаўны бюджэт[5]. 13 студзеня 2021 года сумеснай заявай адзінаццаці арганізацый (Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, Прававая ініцыятыва ды інш.) Слуцкая разам з іншымі арыштаванымі па справе прэс-клуба была прызнана палітычнай зняволенай[8]. 4 лютага 2021 года шэфства над Слуцкай узяла Марціна Мунц, дэпутатка Нацыянальнага Савета Федэральнага Сходу Швейцарыі[9]. 19 жніўня 2021 года Слуцкая і супрацоўнікі «Прэс-клубу» выйшлі на волю да суду паводле памілавання[10]. Для гэтага ім давялося прызнаць віну, сплаціць 200000 BYN і падпісаць прашэнне на імя Аляксандра Лукашэнкі. Палову сумы сплацілі яе родныя, прадаўшы нерухомасць, другая часта была сплачаная з рахунку «Press Club Belarus»[11]. АцэнкіЖурналіст і медыяменеджэр Зміцер Малішэўскі:
Журналістка Надзея Белахвосцік:
Узнагароды7 верасня 2021 года стала лаўрэаткай прэміі Міжнароднага інстытута прэсы «Героі свабоды сусветнай прэсы »[12]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia