Юрый Іванавіч Дарагакупец
Юрый Іванавіч Дарагакупец (6 студзеня 1962, Іванава, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў. БіяграфіяНарадзіўся 6 студзеня 1962 года ў г. Іванаве Брэсцкай вобласці. Скончыў Брэсцкі політэхнічны інстытут, інжынер-механік; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання. Працаваў слесарам у рамонтна-механічных майстэрнях г. Іванава; майстрам, начальнікам вытворчага ўчастка на заводзе санітарна-тэхнічных нарыхтовак у г. Іванаве; галоўным інжынерам, тэхнічным дырэктарам ААТ «Мекасан»; дырэктарам прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі г. Іванава. У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, быў членам Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве. З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Асабістае жыццёМае сына і дачку. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2019)[1]. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia