Юрый Мікалаевіч Каралевіч
Ю́ры Мікала́евіч Карале́віч (нар. 26 красавіка 1955, Мінск) — беларускі мастак і выкладчык. БіяграфіяСкончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1975 годзе. У 1981 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) па спецыяльнасці «Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва». Ад 1983 да 1999 працаваў на Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце. З 1999 года да 2001 года дэкан мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, потым дацэнт кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва[1]. У 1993 годзе стаў сябрам Беларускага саюза мастакоў. ТворчасцьПрацуе ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве і станковым жывапісе. Творы вызначаюцца геаметрызаванасцю кампазіцый, строгай лінеарнасцю формаў, яркай дэкаратыўнай колеравай гамай[2]. Сярод манументальных работ: вітражы для Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый (Гомельская вобласць, 1982—1983 год), вітражы ў Навукова-даследчым інстытуце меліярацыі і воднай гаспадаркі (Мінск, 1984); будынку Глыбоцкага райвыканкама Віцебскай вобласці (вітражы, 1985). У 1990 годзе выканаў сграфіта для аблвыканкама ў Віцебску; мазаіку вітраж і сграфіта для Рэспубліканскай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву, афармленне станцыі метро «Першамайская» ў Мінску. З 1990 года займаецца актыўнай творчай дзейнасцю. Аўтар станковых карцін «Раніца» (1985), «Полымя Т. Касцюшкі» (1996), «Зімовая казка» (1997) і інш. З пачатку 2000 гадоў стварыў шэраг партрэтаў гістарычных асоб Беларусі — Рагвалода, Міндоўга, Гедзіміна, Альгерда, Тадэвуша Касцюшкі і іншых[3]. У 2001—2002 напісаў партрэты кампазітараў у Канцэртнай залы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У 2003 годзе выканаў партрэты рэктараў у Зале пасяджэнняў БДЭУ. У 2008 годзе аформіў фасад Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А. Д. Сахарава роспісам «Зялёная планета». Удзельнічаў у рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаўках. Праводзіў персанальныя выстаўкі ў Мінску і іншых гарадах Беларусі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia