Юрый Мікалаевіч Падабед
Юрый Мікалаевіч Падабед (нар. 5 сакавіка 1962[3], Слуцк, БССР, СССР) — былы камандзір палка міліцыі адмысловага прызначэння Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Уваходзіць у Чорны спіс Еўрасаюза, спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША. БіяграфіяЮрый Падабед нарадзіўся ў 1962 годзе ў Слуцку. У 1985 годзе скончыў Мінскае вышэйшае ваеннае палітычнае вучылішча, у 2001 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і справавое адміністраванне». Пяць гадоў служыў у Польшчы, чатыры гады — на Далёкім Усходзе, а таксама ў Літве і Германіі. У 1996 годзе вярнуўся ў Беларусь, камандаваў батальёнам спецпрызначэння МУС. У красавіку 1999 года прызначаны начальнікам штаба мінскага АМАП, праз паўгода стаў камандзірам атрада міліцыі адмысловага прызначэння. У канцы ліпеня 2008 года па ўласным жаданні пакінуў гэтую пасаду па стане здароўя. Падабед так пракаментаваў гэтае рашэнне:
Яго месца заняў Юрый Караеў. Паводле розных версій, пасля адстаўкі Падабеду прапанавалі працу ў ГУУС, але ён адмовіўся, бо не хацеў працаваць намеснікам Аляксандра Найдзенкі. Такім чынам, Падабед сышоў на пенсію ва ўзросце 46 гадоў. Пасля сыходу ў сваіх інтэрв’ю Падабед казаў, што можа паспрабаваць сябе ў іншай якасці на нейкім прадпрыемстве. З 2009 года ўзначальвае службу бяспекі беларускага бізнесмена Юрыя Чыжа. Чыны і званніПалкоўнік міліцыі. УзнагародыУ 2006 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў Падабед быў узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені. Санкцыі ЕС, ЗШАЯк камандуючы АМАП, які сам прымаў удзел і быў непасрэдна адказны за жорсткія разгоны мірных дэманстрацый і збіванне супрацоўнікамі ўдзельнікаў акцый пратэсту, у прыватнасці, у 2004 і 2008 гадах, Юрый Падабед у 2004 годзе быў занесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[1][3]. Таксама Падабед па выніках «прынцыпова недэмакратычных», паводле ЗША, прэзідэнцкіх выбараў 2006 года з лютага 2007 года знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб за дзеянні, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты[4][5]. Сям’яЮрый Падабед жанаты другі раз. Мае двух дарослых сыноў ад першага шлюбу і дачку ад другога. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia