Юрый Рыгоравіч Гарадзецкі
Юрый Гарадзецкі (25 лютага 1983, Магілёў) — беларускі оперны спявак, тэнар, саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета (з 2006)[1]. АдукацыяУ 2002 годзе скончыў Магілёўскі музычны каледж па класе «харавое дырыжыраванне», а ў 2007 годзе — Беларускую акадэмію музыкі (клас Л. Івашкова)[1]. Атрымаў прэмію Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2006, 2008 гг.). Удзельнічаў у майстар-класах Міжнароднай акадэміі музыкі ў Ніцы[1]. У 2008-09 гг. вучыўся ў Вышэйшым інстытуце музыкі ў Модэне (Італія, клас Райны Кабаіванска ). У 2009-10 гг. займаўся пад кіраўніцтвам Жазэ ван Дама ў опернай студыі Музычнай капэлы каралевы Елізаветы (Бельгія). З 2011 г. — удзельнік Моладзевай праграмы Вашынгтонскай нацыянальнай оперы[1]. З 2006 года — саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь[1]. Рэпертуар
Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia