Юрый Уладзіміравіч Кухарэнка
Юрый Уладзіміравіч Кухарэ́нка (2 красавіка 1919, с. Чапля, Лэтычыўскі раён, Хмяльніцкая вобласць, Украіна — 6 студзеня 1980, Масква, СССР) — савецкі і ўкраінскі археолаг. Доктар гістарычных навук (1966). БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1936 г. паступіў на Вышэйшыя музейныя курсы Наркамасветы РСФСР. У 1938 годзе ўступіў у шэрагі РСЧА і да 1947 г. служыў на Ціхаакіянскім флоце. У 1941 г. уступіў у КПСС. У 1943 г. экстэрнам скончыў гістарычны факультэт Хабараўскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Пасля сканчэння аспірантуры пры Дзяржаўным гістарычным музеі з 1951 г. працаваў у Інстытуце археалогіі АН СССР. Даследаваў гісторыю і археалагічныя помнікі Палесся, верхняга і сярэдняга Падняпроўя (Атвержычы, Вароніна, Велямічы, Дубай, Рамель, Рубель, Хотамель, Чаплін і інш.). Сабраў і сістэматызаваў звесткі пра археалагічныя помнікі Палесся ад неаліту да сярэднявякоўя і паказаў, што яно з даўніх часоў заселена чалавекам. Працы Кухарэнкі сталі падмуркам у рэканструкцыі гісторыі насельніцтва паўднёвай Беларусі і паўночнай Украіны ў I-м тыс. да н.э. — I-м тыс. н.э. Упершыню даў поўную характарыстыку зарубінецкай культуры. Паклаў пачатак сістэматызацыі паморскіх старажытнасцей у Беларусі, па матэрыялах Брэсцкага бескурганнага могільніка (Брэст-Трышын) прасачыў пранікненне плямён вельбарскай культуры на тэрыторыю Усходняй Еўропы. Першым з савецкіх даследчыкаў звярнуў увагу на ляпны посуд з больш ранніх раскопак на Жытоміршчыне і звязаў іх з пражскай культурай, што паклала пачатак вывучэнню славян V—VII стст. на тэрыторыі СССР. Працы
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia