Вельбарская культура
![]() - аксыўская культура, - экспансія ў Кашубскае Памор'е, - экспансія ў Познані, - экспансія ў Заходняй Прусіі, - экспансія ў Мазовіі і Беларусі, - Рымская імперыя. — Гёталанд — Готланд — вельбарская культура — чарняхоўская культура — Рымская імперыя Вельбарская культура — археалагічная культура жалезнага веку ў паўночнай Польшчы і паўднёва-заходняй Беларусі. З'яўляецца ў 20 гадах II стагоддзя н.э., эвалюцыянуючы з аксыўскай культуры. Праіснавала да V стагоддзя н.э. Звязана з чарняхоўскай культурай, змяняецца пражскай культурай. Звычайна ідэнтыфікуецца з готамі. ТэрыторыяЗаймала тую ж тэрыторыю, што і яе папярэдніца — аксыўская культура, наваколлі сучасных гарадоў Гданьск і Хелмна. Яе ўзнікненне звязваюць з міграцыяй готаў з Паўднёвай Швецыі ў Памеранію. З часам тэрыторыя пашыраецца і дасягае на поўдні наваколляў сучаснага горада Познань. Прыблізна да 190 года н.э. у выніку далейшай міграцыі на поўдзень готы засяляюць басейн рэк Віслы і Заходняга Буга, пацясніўшы мясцовыя балта-славянскія плямёны. На ўсходзе вельбарская культура не распаўсюджвалася далей ракі Гарынь. Да 250 года н.э. прадстаўнікі Вельбарскай культуры канчаткова пакінулі Памеранію. Прасоўваючыся на поўдзень яны дасягнулі рэк Дняпро і Паўднёвы Буг на тэрыторыі сучаснай Украіны, дзе разам з мясцовымі сармацкімі плямёнамі ўтварылі чарняхоўскую культуру. Пазнейшыя помнікі вельбарскай культуры на тэрыторыі Беларусі датуюць IV стагоддзем, на тэрыторыі Польшчы — V стагоддзем н.э. Помнікі культурыВельбарк-Мальбарк, Брэст-Трышын, Пятровічы, Дзіцінічы, Любовідз, Цэцэле, Лепясоўка. На тэрыторыі паўднёва-заходняй Беларусі вядомы Вялічкавічы, Дружба, Брэсцкі бескурганны могільнік і інш[1]. Этнічная прыналежнасцьВельбарскую культуру звязваюць з готамі, гепідамі, скірамі. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia