Станіслаў Горскі
Станіслаў Батыс Горскі (6 мая 1802, в. Дварэц, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць — 3 мая 1864, Сібір) — беларускі прыродазнавец, медык , педагог, папулярызатар навукі. БіяграфіяУ 1820—1825 гадах вучыўся ў Віленскім універсітэце. У 1830 годзе — загадчык батанічнага сада Віленскага ўніверсітэта. Пасля закрыцця ўніверсітэта ў 1831 годзе ад'юнкт, прафесар Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1840 годзе, напярэдадні закрыцця акадэміі, выехаў у замежную камандзіроўку. Пасля вяртання на Радзіму ў 1842—1847 жыў у Паставах, займаўся батанікай і энтамалогіяй. Потым жыў у Берліне, з 1851 — у маёнтку А. Кубліцкага ў Свянцянскім павеце. У 1863 годзе па падазрэнні ў спачуванні нацыянальна-вызваленчаму руху высланы ў Сібір. У ссылцы скончыў жыццё самагубствам. Навуковая дзейнасцьБыў адным з першых даследчыкаў Белавежскай пушчы. Аўтар прац па батаніцы і энтамалогіі. Публікаваў нататкі з падарожжаў па батанічных садах Еўропы. Арганізаваў шырокі абмен гербарыямі паміж вучонымі Еўропы. Многія адкрытыя ім віды раслін названы яго імем (напрыклад, Copaifera gorskiana). Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia