Двор замка Вавель, КракаўКафедральны сабор святых Станіслава і Вацлава, Кракаў
Ядзвіга нарадзілася 21 верасня 1457 у Кракаве. Яна была другім дзіцем і старэйшай дачкой караля Польскага і вялікага князя Літоўскага Казіміра IV і Елізаветы Аўстрыйскай. У сям'і ўжо рос сын Уладзіслаў. Нованароджаную ахрысцілі ў Кракаўскім кафедральным саборы. Сваё імя дзяўчынка атрымала паводле традыцыі дому Ягелонаў: старэйшую дачку назвалі ў гонар каралевы Ядзвігі. Даных пра адукацыю дзяўчынкі не захавалася. На працягу наступных васямнаццаці гадоў у Ядзвігі з'явілася восем братоў і сясцёр. Яшчэ тры сёстры нарадзіліся, калі яна ўжо адбыла ў Баварыю.
У 1468 г. яе рукі дамагаўся кароль Венгрыі Мацьяш Хуньядзі. 8 красавіка 1468 у Кракаў прыбыў венгерскі пасланец - оламаўцкі біскупПратасі з Боскавіц[1]. Ён прапанаваў Казіміру IV гэты шлюб для ўмацавання будучага саюза, накіраванага супраць Іржы з Падэбрадаў. Сватаўство Мацьяша падтрымліваў Рымскі Папа Павел II. У той час Казімір IV знаходзіўся ў міры з каралём Іржы, да таго ж жонка Казіміра каралева Елізавета была катэгарычна супраць шлюбу Ядзвігі і Мацьяша. Мацьяшу Хуньядзі было адмоўлена. У наступным годзе ён быў выбраны каралём Чэхіі. Іржы з Падэбрадаў быў вымушаны шукаць прыстанішча ў Польшчы. Мацьяш ізноў прасіў сабе ў жонкі Ядзвігу і зноў атрымаў адмову.
20 кастрычніка 1470 годзе ў Грацы быў складзены дагавор паміж імператарам Фрыдрыхам III і каралём Казімірам IV. Сярод іншых было разгледжана і пытанне пра жаніцьбу сына Фрыдрыха Максіміліяна на дачцэ Казіміра Ядзвізе. Мацьяш Хуньядзі яшчэ двойчы спрабаваў жаніцца на Ядзвізе: у ліпені 1471 г. і верасні 1473 г. Абедзве яго прапановы былі адхілены.