Іван Альгімонтавіч Гальшанскі
Iван Альгімонтавіч Гальшанскі, у хрышчэнні Пётр (зг. з 1379 — 1401) — вялікалітоўскі арыстакрат, найбліжэйшы радца вялікага князя літоўскага Вітаўта[5]. Фактычны пачынальнік роду князёў Гальшанскіх. БіяграфіяСын князя Альгімонта з Гальшан. Актыўны прыхільнік Вітаўта[5] ў час яго барацьбы за велікакняжацкую ўладу, двойчы суправаджаў яго ў эміграцыю ў Прусію. Першы раз гэта адбылося ў 1382 годзе, калі Вітаўт уцёк з вязніцы Ягайлы, за што апошні канфіскаваў землі Івана. Тым не менш, некалькімі гадамі пазней Іван падарыў Ягайлу залаты пояс і атрымаў свае дамены наўзамен. Другі раз Іван суправаджаў Вітаўта ў выгнанні ў 1390 годзе пад час літоўскай грамадзянскай вайны 1389—1392 гадоў. У 1390 годзе ўзначальваў пасольства, што адвозіла ў Маскву дачку Вітаўта Соф’ю, нявесту вялікага князя маскоўскага Васіля Дзмітрыевіча[5]. Набыццё такога саюзніка для Вітаўта на ўсходзе прымусіла Ягайлу пайсці на перамовы і падпісаць у 1392 годзе Востраўскае пагадненне. 3 1392 года адзін з набліжаных Вітаўта, уваходзіў у велікакняжацкую раду. 3 1396 — намеснік у Кіеве[5]. Атрымаў ад Вітаўта вялікія воласці Глуск і Парэчча на Пцічы, Дубровіцкае княства на Гарыні (цяпер Украіна). Будучы каталіком, заснаваў кіеўскую дыяцэзію лацінскага абраду[6]. Пра высокае становішча Івана Гальшанскага ў Вялікім Княстве Літоўскім сведчыць яго месца сярод сведкаў Салінскага дагавора 1398 года і Віленска-Радамскай уніі[5]. Апошні раз згадваецца ў 1402 годзе, лічыцца, што памёр у тым жа годзе. Сям’яБыў жанаты з Агрыпінай (1350/2 — ?), дачкой смаленскага князя Святаслава Іванавіча і сястрой Ганны, жонкі вялікага князя Вітаўта[7]. Дзеці:
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia