Ядрушка камарніковая
Ядрушка камарніковая[1], ядрушка даўгарогая[2] (Gymnadenia conopsea) — кветкавая расліна роду Ядрушка (Gymnadenia) сямейства Архідныя (Ятрышнікавыя) (Orchidaceae). НазваЯдрушка камарніковая, ядрушка[3][4], ручнікі, старчык[5]. Апісанне![]() ![]() ![]() Шматгадовая травяністая расліна з пальчаталопасцевымі клубнямі і прамым аблісцелым сцяблом вышынёй 25—45 см, пры аснове пакрытым бураватымі ліставымі похвамі[2]. Лісце (3—5) вузкае, доўгае; ніжняе ланцэтнае, з башлыкападобнай верхавінкай. Кветкі дробныя, светла-пурпуровыя або лілова-пурпуровыя, з тонкай доўгай, сэрцападобнавыгнутай шпоркай і слабым пахам гваздзіка, сабраны ў густое, вузкае, цыліндрычнае коласападобнае суквецце[2]. Губа ромбападобная, трохлопасцевая, сярэдняя лопасць даўжэйшая[2]. Завязь сядзячая, цыліндрычная, скручаная. Плод — сухая каробачка. ПашырэннеЕўразійскі барэальны плюрызанальны від. Пашырэнне: Еўропа, Каўказ, Сібір, Далёкі Усход; на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту ў межах асноўнай часткі арэала. Месцы росту: саснякі імшыстыя і верасовыя, другасныя беразнякі, пераходныя асакова-сфагнавыя балоты, сырыя лугі, лясныя паляны і ўзлескі[2]. Расце асобнымі экзэмплярамі і невялікімі, радзей значнымі групамі[2]. Асаблівасці біялогііЦвіце ў чэрвені—ліпені, пладаносіць у ліпені—жніўні[2]. Размнажэнне насеннае, зрэдку вегетатыўнае. ВыкарыстаннеДэкаратыўная і меданосная расліна. У выглядзе адвару клубняў можа выкарыстоўвацца як ахінальны і змякчальны сродак пры запаленчых захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, паносах, запаленні мачавога пузыра, пры атручванні ядамі[6]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia