Язэп Аляксандравіч Юхо
Язэп Аляксандравіч Юхо (19 сакавіка 1921, Менск — 29 ліпеня 2004, Мінск) — беларускі гісторык права, доктар юрыдычных навук (1980), прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ (1983), заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права Беларусі, сябар Вялікай Рады міжнароднага грамадскага аб’яднання ЗБС «Бацькаўшчына». БіяграфіяВучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце (1938—1939), потым прызваны ў армію, скончыў Горкаўскае вучылішча зенітнай артылерыі (1941). У час Другой сусветнай вайны камандзір агнявога ўзводу (пад Масквой, 1941), намеснік камандзіра зенітнай гарматы і начальнік артылерыі стралковага палка на Паўднёвым і Заходнім франтах. Двойчы цяжка паранены. З 3-м Беларускім фронтам вызваляў Віцебск, Полацк, ваяваў ва Усходняй Прусіі. Скончыў вайну ў званні маёра. У 1946 годзе звольніўся з арміі. Скончыў Мінскі юрыдычны інстытут (1949), аспірантуру Інстытуту філасофіі і права АН БССР (1954). Працаваў народным суддзёй Варашылаўскага раёна Мінска, навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР (1952), дацэнтам кафедры грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага права юрыдычнага факультэта БДУ (1956), загадчыкам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ, намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта БДУ. Намеснік старшыні юрыдычнай камісіі пры Савеце Міністраў БССР (1960—1964). Удзельнічаў у падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года. У навуцыАўтар больш за 200 навуковых прац. Кандыдацкая дысертацыя на тэму «Устанаўленне Савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 г.» (Інстытут дзяржавы і права АН СССР, 1954). Доктарская дысертацыя на тэму «Грамадска-палітычны лад і права Беларусі ў XVI ст.» (Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Т. Шаўчэнкі, 1980). Адзін з ініцыятараў перавыдання Статута ВКЛ 1588 года, адзін з аўтараў перакладу, каментарыяў і даведніка. Суаўтар першага «Юрыдычнага энцыклапедычнага даведніка» на беларускай мове. Аўтар дапаможнікаў «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» і «Кароткі нарыс па гісторыі дзяржавы і права Беларусі». УзнагародыУзнагароджаны ордэнамі Чырвонай зоркі, Айчыннай вайны I ступені, баявымі медалямі, медалём Францыска Скарыны (1996). Лаўрэат навуковай прэміі імя У. І. Пічэты[2]. Бібліяграфія
Удзел у калектыўных працах:
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia