Таісія Іванаўна Доўнар
Таісія Іванаўна Доўнар (нар. 15 кастрычніка 1944, в. Шацк, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі юрыст; кандыдат юрыдычных навук (1986), доктар юрыдычных навук (1997), прафесар БДУ (1998)[1]. БіяграфіяСкончыла ў 1961 годзе Шацкую сярэднюю школу, у 1964 годзе — Мінскае медвучылішча № 1[2], юрыдычны факультэт БДУ (1973)[1]. Працавала фельчарам-лабарантам Раваніцкай участковай бальніцы Чэрвеньскага раёна, фельчарам-лабарантам Мінскага медыцынскага інстытута павышэння кваліфікацыі. З 1977[2] года выкладчык БДУ. З 1998[2] года прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ. Навуковым кіраўніком быў доктар юрыдычных навук, прафесар Я. А. Юхо, пад кіраўніцтвам якога ў 1986 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Пераемнасць у канстытуцыйным будаўніцтве Беларускай ССР» у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце, а ў 1997 годзе — доктарскую дысертацыю на тэму «Развіццё агульназемскага права Беларусі ў XV—XVI стагоддзях». Пад яе кіраўніцтвам было абаронена 6 кандыдацкіх дысертацый[1]. Навуковая дзейнасцьАўтар звыш 140 прац, у т.л. звыш 20 работ вучэбна-метадычнага характару, 3 манаграфіі, падручнік (у суаўтарстве), курс лекцый, 8 вучэбных дапаможнікаў. Брала ўдзел у падрыхтоўцы шэрагу энцыклапедычных выданняў: «Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік» (Мн., 1992), «Мысліцелі і асветнікі Беларусі» (Мн., 1995), «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588» (Мн., 1989), «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі». Т. 1—6 (Мн., 1993—2003)[1][2]. Публікацыі Т. І. Доўнар ліквідуюць пэўны прабел у беларускай гісторыка-прававой навуцы. УзнагародыУзнагароджаны Прызам імя У. Д. Спасовіча Міністэрства юстыцыі (2003, 2019), Граматай Міністэрства адукацыі, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» (2009), званнем «Ганаровы работнік БДУ» (2018), медалём Францыска Скарыны (2020)[3]. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia