Язэп Строк
Язэп Строк (нар. 1904; Шылавічы, цяпер Слонімскі раён) — беларускі рэлігійны дзеяч, праваслаўны святар. БіяграфіяНарадзіўся ў 1904 годзе ў Шылавічах на Слонімшчыне. У 1927 годзе скончыў Віленскую праваслаўную духоўную семінарыю, дзе атрымаў святарскія пасвячэнні. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Барысаве. Некалькі разоў наведваў Менск, дзе пазнаёміўся з Мікалаем Лапіцкім. Пасля прыходу савецкіх войск быў арыштаваны і высланы на пяць гадоў на Салавецкія астравы. Па вызваленні святарстваваў у Рослаўлі і адначасова вучыўся ў духоўнай акадэміі ў Ленінградзе. Пасля таго, як адмовіўся ад супрацоўніцтва з КДБ СССР, быў пазбаўлены месца святара. У 1959 годзе рэпатрыяваўся ў Польшчу, узначаліў Яблычынскі Свята-Ануфрыеўскі манастыр. Праз закалоты ў манастыры выехаў у 1968 годзе ў ЗША. У сакавіку 1970 года на царкоўным з’ездзе духавенства і вернікаў у Саўт-Рыверы прадстаўляў кіраўніцтва парафіі Таронта, абраны ў Раду Беларускай праваслаўнай царквы ЗША й Канады. Пасля IX Кангрэсу (1979) уваходзіў у Раду БККА. З сакавіка 1980 па лістапад 1981 года Язэп Строк настаяцель парафіі Святога Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Хіле ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага Патрыярхата. Прымаліся захады па хіратоніі Язэпа Строка ў епіскапы Беларускай праваслаўнай царквы ў Паўночнай Амерыцы. Але супраць яго хіратоніі запратэставала Польская аўтакефальная праваслаўная царква, якая абвінаваціла святара ў злоўжываньнях у Яблачыне, а таксама заявіла пра тое, што беларусы не мусяць мець сваіх структур, а «павінны падпарадкоўвацца Маскоўскай патрыярхіі». Выступіла супраць Язэпа Строка і Руская праваслаўная царква. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia