Якаў Яфімавіч Цімашэнка
Якаў Яфімавіч Цімашэнка (25 лістапада 1897, Лапені, Чавускі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя ― 9 красавіка 1975, Ніжні Ноўгарад, РСФСР, СССР) ― савецкі военачальнік. Удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны ― камандзір 231-й стралковай дывізіі 1-га Далёкаўсходняга фронту, генерал-маёр (1944). Удзельнік савецка-японскай вайны. Ваенны камісар Марыйскай АССР (1947―1956). Кавалер ордэна Леніна (1945). Член ВКП (б) з 1930 года. БіяграфіяНарадзіўся 25 лістапада 1897 года ў с. Лапені (сучасны Чавускі раён Магілёўскай вобласці Беларусі)[1][2][3][4]. У 1916 годзе прызваны ў Рускую імператарскую армію: мабілізаваны на ваенную службу і залічаны радавым у запасны батальён у г. Рыбінск. У пачатку жніўня накіраваны на фронт. У лістападзе залічаны ў вучэбную каманду пры 81-й пяхотнай дывізіі. 15 студзеня 1917 года скончыў яе і накіраваны малодшым унтэр-афіцэрам у 324-ы пяхотны Клязьменскі полк. У яго складзе служыў узводным камандзірам, даслужыўся да старшага унтэр-афіцэра. У красавіку 1917 года па хваробе з’ехаў у месячны адпачынак. У чэрвені арыштаваны і зноў накіраваны ў часць, дзе быў разжалаваны і накіраваны ў дывізіённы шпіталь павозачным. У шпіталі праслужыў да снежня 1917 года, пасля чаго дэмабілізаваны і вярнуўся на радзіму[4]. У Грамадзянскую вайну ў 1918 годзе добраахвотна ўступіў ў Чырвоную гвардыю і быў абраны памочнікам начальніка 1-га Раснянскага чырвонагвардзейскага атрада Магілёўскай губерні. У маі з атрадам пераведзены ў 6-ы Кромскі полк, прызначаны камандзірам аддзялення. У снежні 1918 года пераведзены ў 212-ы Маскоўскі полк 24-й Сімбірскай жалезнай стралковай дывізіі. У палку займаў пасады камандзіра аддзялення, узвода, памочніка камандзіра і камандзіра роты. Удзельнічаў у баях супраць казакоў генерала А. І. Дутава пад Самарай, Сімбірскам, Арэнбургам і Орскам, войск А. В. Калчака пад Верхняўральскім, Уфой і на р. Белая. У жніўні 1921 года пераведзены камандзірам роты ў 209-ы стралковы полк 70-й брыгады гэтай жа дывізіі. У кастрычніку―лістападзе 1921 года праходзіў падрыхтоўку на паўторных камандных курсах пры штабе дывізіі (дывізіённая школа), пасля заканчэння пакінуты ў гэтай школе камандзірам узвода. З ліпеня па верасень 1922 года знаходзіўся на 77-х Сумскіх пяхотных курсах. Па вяртанні ў дывізію стаў камандзірам узвода 70-га стралковага палка. Са снежня 1923 года праходзіў службу ў 295-м стралковым палку 44-й стралковай дывізіі УВА на пасадах камандзіра ўзвода і памочніка камандзіра роты. У верасні 1925 года накіраваны на вучобу ў Кіеўскую аб’яднаную школу падрыхтоўкі камандзіраў імя С. С. Каменева (пяхотнае аддзяленне). У верасні 1927 года прызначаны камандзірам узвода 99-га стралковага палка 33-й стралковай дывізіі Беларускай ваеннай акругі. У снежні 1929 года накіраваны ў распараджэнне штаба АЧДУА, па прыбыцці прызначаны ў 119-ы стралковы полк 40-й стралковай дывізіі. У палку займаў пасады камандзіра ўзвода, гаспадарчай роты, вучэбнай роты[4]. У 1930 годзе ўступіў у ВКП (б). З красавіка 1934 года ― выконваючы абавязкі начальніка штаба вучэбнага батальёна 120-га стралковага палка 40-й стралковай дывізіі. З красавіка па лістапад 1935 года ў парадку стажыроўкі быў начальнікам штаба танкавага батальёна. Па вяртанні ў полк прызначаны камандзірам стралковага батальёна, капітан. У кастрычніку 1937 года прызначаны начальнікам 1-й часткі ўпраўлення Дэ-Кастрынскага УРа АЧДУА. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: у 1940―1941 гадах ― камандзір 214-га стралковага палка 12-й стралковай дывізіі, палкоўнік. Дывізія дыслакавалася ў Благавешчанску, уваходзіла ў склад 2-й Чырванасцяжнай арміі Далёкаўсходняга фронту і ў баявых дзеяннях удзелу не прымала. Затым ― камандзір 231-й стралковай дывізіі 1-га Далёкаўсходняга фронту, генерал-маёр (1944). Удзельнік савецка-японскай вайны: удзельнік Маньчжурскай наступальнай аперацыі[4][5]. У 1947―1956 гадах ― ваенны камісар Марыйскай АССР. Звольнены з войска па дасягненні гранічнага ўзросту ў снежні 1955 года[1][4]. У 1951―1954 гадах абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Марыйскай АССР[1]. Памёр 9 красавіка 1975 года ў Ніжнім Ноўгарадзе[4]. Узнагароды
Заўвагі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia