Якуб Барт-Чышынскі
Якуб Барт-Чышынскі (сапраўдныя імя і прозвішча — Якуб Барт; в.-луж.: Jakub Bart-Ćišinski; 20 жніўня 1856, Паншвіц-Кукаў — 16 кастрычніка 1909, там жа) — лужыцкі пісьменнік, паэт, драматург, перакладчык, рэдактар, рымска-каталіцкі святар. Адзін з пачынальнікаў рэалістычнай літаратуры лужыцкіх сербаў. БіяграфіяУ паэме «Жаніх» (1876, апубл. у 1926), вершах (зборнікі «Кніга санетаў», 1884, «Формы», 1888), якія ўвабралі вобразы народнай паэзіі, сцвярджаў рэалістычны кірунак у лужыцкай літаратуры. Акрамя таго, аўтар шматлікіх санетаў, балад, лірычных вершаў. Нацыянальна-патрыятычная праблематыка паднятая ім у рамане «Патрыёт і рэнегат» (1878-1879). Яго мастацтва апявае прыгажосць сваёй радзімы, напоўнена патрыятычнымі пачуццямі. Якуб Барт-Чышынскі заклаў асновы лужыцкай драмы і тэатра (трагедыя «У крэпасці», 1880). Літаратурны псеўданім — Чышынскі. Перакладаў на верхнялужыцкую мову творы чэшскай, італьянскай, польскай і нямецкай літаратуры. Выбраныя творы
Беларускія перакладыВерш «Карл прапаведуе лужыцкім сербам» пераклаў Аляксей Зарыцкі[2]. Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia