Селішча (Янушкавіцкі сельсавет)
Се́лішча[1] (руск.: Селище) — скасаваны хутар (засценак) у Гайна-Слабадскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні (цяпер — у Лагойскім раёне Мінскай вобласці). Размешчаны за 30 км на поўнач ад Мінска паміж вёскамі Харужынцы, Вялікія Бесяды і Баяры. У Селішчах на працягу 9 гадоў жыла сям’я беларускага паэта Янкі Купалы. ГеаграфіяРазмешчаны за 30 км на поўнач ад Мінска паміж вёскамі Харужынцы, Вялікія Бесяды і Баяры. Селішча і Янка КупалаБацькі Янкі Купалы арандавалі зямлю ў паселішчы ў памешчыцы Манюшкі ў 1895—1904 гадах. Тут Купала напісаў свае першыя вершы: на польскай мове (прысвечаны сястры Леакадзіі ў дзень яе імянін) і найбольш раннія з вядомых твораў маладога паэта Луцэвіча, напісаных па-беларуску, — верш «Мая доля», датаваны 15 ліпеня 1904 года. У Селішчах Купала вырашыў паехаць вучыцца ў народнае вучылішча ў Бяларучах. У гэты час Купала шмат чытаў, кнігі браў у Зыгмунта Чаховіча, удзельніка паўстання 1863—1864, які жыў непадалёк у маёнтку Бесяды.[2] Янка Купала працаваў не толькі на сваёй гаспадарцы, але таксама шукаў працу ў іншых месцах — хатнім настаўнікам, прыказчыкам у панскім маёнтку і інш. У 1903 годзе ўпершыню ненадоўга пакінуў дом у Селішчах.[3] У 1904 годзе сям’я Луцэвічаў з’ехала з Селішчаў і пераехала ў вёску Бараўцы.[4] Былая сядзібаСёння на месцы былога засценка над зялёнай рунню ўзвышаецца курганок з купінай дрэў. Былыя хаты, падвалы і адрыны стаялі ніжэй — там, дзе цяпер лес. Там быў і сад. У нізкім месцы цёк ручай, біла крыніца. На гары знаходзілася пуня. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia