Карпілаўка (Лагойскі раён)
Карпі́лаўка[1] (трансліт.: Karpilaŭka, руск.: Карпиловка) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Янушкавіцкага сельсавета. ГісторыяДа 1832 года належала Тэклі Лявіцкай, тады гэты невялікі фальварак з адным селянінам і адным парабкам. 22 лютага 1832 года Карпілаўку купіў дзед беларускага празаіка Антона Лявіцкага (Ядвігіна Ш.) Франц Лявіцкі, а ў 1880-х гадах уладальнікам стаў бацька пісьменніка Іван Лявіцкі, Францаў сын[2]. Сядзіба Лявіцкіх![]() Пасля смерці Івана Лявіцкага гаспадаром Карпілаўкі становіцца яго сын Антон, пазней вядомы пад творчым псеўданімам Ядвігін Ш. У 1897 годзе, замест раней спаленага дома, ён будуе тут новы — драўляны, з мезанінам і верандай[3], узводзіць вялікі на той час сад, прывозіць экзатычныя дрэвы: серабрыстыя таполі, канадскія клёны, лістоўніцы і атуляе імі сваю сядзібу[4]. Тут збіраецца неблагая бібліятэка, у якой, апрача польскіх, французскіх кніг, з’яўляюцца кнігі і беларускія, і пра Беларусь[4]. Маёнтак Ядвігіна Ш.[5] часта наведваў Янка Купала.[6] Знаёмства Купалы і Лявіцкага пачалося ў 1904 годзе і доўжылася шмат гадоў. У Карпілаўку да Лявіцкага Купала хадзіў спачатку з засценку Селішчы, дзе жылі тады маці і сёстры Купалы, а з 1911 года з фальварку Акопы, што за 1,5 км праз лясок ад Карпілаўкі.[7] Менавіта ў Антона Лявіцкага малады паэт убачыў багаты збор беларускіх выданняў, што перавярнула яго светапогляд. Лічыцца, што якраз тады Ядвігін Ш. пераканаў Купалу пісаць на беларускай мове[3]. Ядвігіна Ш. без перабольшвання называюць хросным бацькам Янкі Купалы ў літаратуры.[8] Пра сустрэчы з Ядвігіным Ш. Купала пазней успамінаў:
Адзіная дачка Ядвігіна Ш., Ванда Лявіцкая, пра сустрэчы яе бацькі з Янкам Купалам успамінала:
Увесну 1912 года Янка Купала першы раз чытаў тут нованапісаную п’есу «Паўлінка»[3]. І пасля смерці гаспадара Карпілаўкі Купала неадноўчы наведваў гэты ўтульны дом. Янка Купала быў хросным бацькам унучак А. Лявіцкага — Люцыі і Алесі. Прыяжджаў сюды са сваёй жонкай, прывозіў сваім хрэсніцам гасцінцы[10]. У Карпілаўцы гасцявалі Уладзіслаў Галубок, Змітрок Бядуля[3] і Максім Багдановіч[11]. Першы наскок сядзіба зведала ў 1917 годзе, калі яе разрабавалі. Жонка пісьменніка Люцыя Лявіцкая жыла тут да 1929 года пакуль яе не раскулачылі і фальварак не быў канфіскаваны. Дом неўзабаве засялілі жыхарамі з навакольных хутароў — у ім жыло шэсць сем’яў. У 1930-я гады сядзіба была разрабавана і раскіданая дашчэнту[12]. Сучасныя вясковыя старажылы апісваюць гісторыю і выгляд колішняй сядзібы наступным чынам:
У 1992 годзе амаль праз шэсцьдзясят гадоў, унучкі Лявіцкага — Люцыя і Алеся прыязджалі наведаць радавое гняздо сваіх продкаў[12]. У цяперашні час ад сядзібы засталіся толькі фрагменты парку, рэшткі саду, крыніца і водная сістэма. Нядаўна на месцы сядзібы ўсталяваны ахоўны знак[8]. На абсягу вёскі ўтвораны несанкцыянаваны сметнік[3]. Вядомыя выхадцы
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia