Ян Труэль
Ян Гу́стаф Труэль (шведск.: Jan Gustaf Troell; нар. 23 ліпеня 1931[1][2][…], Лімхамн[d], Мальмё) — адзін з самых тытулаваных шведскіх кінарэжысёраў, намінант на прэміі «Оскар» і «Незалежны дух», прызёр дзясяткаў міжнародных кінафестываляў і лаўрэат шматлікіх прэстыжных кінапрэмій, у тым ліку «Сярэбраны мядзведзь» 42-га Берлінале за рэжысёрскую работу стужкі «Капітан ». Вядомым у Швецыі Труэль стаў пасля рэлізу дэбютнай драмы «Вось тваё жыццё », у свеце маладога рэжысёра ўведалі пасля прэм’еры высокабюджэтнага фільма «Эмігранты», які атрымаў два «Залатыя глобусы» і намінаваўся на пяць «Оскараў». Да канца 1960-х гадоў Труэль стаў адным з лідараў г.зв. Групы 13 (разам з Бу Відэрберг, сваім настаўнікам і блізкім сябрам)[3]. Рэжысёрскі стыль Яна Труэля вылучаецца паэтычнай вобразнасцю персанажаў, энергічным буйным планам ўступных кадраў і выразным паказам думак і пачуццяў герояў[4]. Фільмы Яна Труэля вядомыя ва ўсім свеце, многія з іх лічацца класікай скандынаўскага кінематографа[5]. Ян Труэль найбольш вядомы як стваральнік дылогіі пра шведскіх эмігрантаў — «Эмігранты» і «Пасяленцы», выдатным выкананнем роляў у гэтых карцінах вызначыліся Макс фон Сюдаў і Ліў Ульман. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і стаматолага Густафа Труэля. Яну было восем гадоў, калі пачалася Другая сусветная вайна, разам з бацькамі і двума братамі жыў на шведскім паўднёвым узбярэжжы, насупроць Капенгагена, былі выпадкі, што яны чулі кананаду[6]. У сярэдзіне 1950-х гадоў Труэль пачаў працаваць у мясцовай школе і тады купіў 8 мм камеру, на якую зняў свой першы кароткаметражны фільм пад назвай «Хлусня, або млявыя ўздыхі на млыну»[5]. Неўзабаве шведскае тэлебачанне выкупіла у Труэля права на паказ карціны[5]. Цягам многіх гадоў Труэль працаваў аператарам на здымачных пляцоўках праектаў Бу Відэрберга, але ўжо ў 1966 годзе дэбютаваў як рэжысёр, зняў драму «Вось тваё жыццё », у аснове сцэнарыя карціны аўтабіяграфія вядомага шведскага пісьменніка Эйвінда Юнсана[7]. У Швецыі фільм меў вялікі поспех, дзякуючы яму Труэля заўважыў драматург Вільгельм Муберг, які тым часам шукаў рэжысёра для экранізацыі свайго цыклу раманаў «Эмігранты»[8]. У 1968 годзе Труэль зняў стужку «Эне, бэне, рэс », якая атрымала галоўны прыз 18-га Берлінскага кінафестывалю. Праз два гады Труэль пачаў здымкі «Эмігрантаў», Вільгельм Муберг кансультаваў Труэля на здымачнай пляцоўцы і, урэшце, карцінай быў задаволены. Здымкі праходзілі ў самой Швецыі і ў ЗША[7]. За рэжысуру і сцэнарый «Эмігрантаў» Труэль быў намінаваны на прэмію «Оскар». Праз год рэжысёр зняў сіквел «Эмігрантаў» — «Пасяленцы» з тымі ж Сюдавым і Ульман у ролях, але стужка не мела поспеху сваёй папярэдніцы. У 1992 годзе, на 42-м Берлінскім кінафестывалі, Труэль атрымаў «Сярэбранага мядзведзя» за найлепшую рэжысёрскую работу фільма «Капітан ». З наступных праектаў Труэля вылучаецца байапік «Гамсун », дзе ролю пісьменніка Кнута Гамсуна выконвае талісман Труэля Макс фон Сюдаў, і арт-хаўсны хіт «Незабыўныя моманты », намінаваны на «Залаты глобус»[9]. У снежні 2012 года выйшаў новы фільм Труэля — біяграфічная драма «Суд над нябожчыкам »[6]. Рэжысёр традыцыйна хацеў узяць на галоўную ролю Макса фон Сюдава, аднак потым палічыў, што акцёр дужа стары для ролі харызматычнага журналіста Торгню Сегерстэта[6]. Ян Труэль жыве і працуе ў невялікім паселішчы Смюгехамн[9]. Жанаты з пісьменніцай і сцэнарысткай Агнетай Ультсётэр-Труэль, мае дачку Ёхану. Неаднакроць заяўляў, што ісці на пенсію не плануе[6]. Значэнне і рэжысёрскі стыльУ канцы 1960-х гадоў Бу Відэрберг і Ян Труэль былі лідарамі г. зв. Групы 13, новага руху ў шведскім кіно, які кінуў старую тэндэнцыю здымаць фільмы ў дакументальнымі стылі і на чорна-белай стужцы[3]. Яны ж упершыню звярнуліся да колеру і анамарфіраванага фармату CinemaScope, што прычынілася двух буйных праектаў: «Эльвіра Мадыган» у Відэрберга і «Эмігранты» у Труэля[3]. Абодва рэжысёра зрабілі сабе імя на гэтых фільмах, якія атрымалі шмат розных узнагароды на міжнародных фестывалях[3]. Раннія фільмы Труэля, «Эмігранты» і «Пасяленцы», працягвалі старую шведскую традыцыю супрацоўніцтва з аўтарам экранізуемага твора і рэжысёрам-пастаноўшчыкам[3]. Асноўная праблема, якая ўзнікла пры здымках абодвух карцін — вялікі прамежак часу, ахоплены сюжэтам раманаў Муберга[3]. Труэль пераадолеў гэту праблему і ў Швецыі яго ўведалі, як рэжысёра здольнага пераўтвараць прозу ў карцінку на экране, ні на крок не адхіліўшыся ад арыгіналу[3]. Эмігранцкая дылогія закранала звыклую для фільмаў Труэля тэму — мізагінію[10]. Сюжэт большасці яго карцін фіксуецца на барацьбе адзінокага мужчыны з недасяжнай мэтай — існасцю, лёсам, праўдай[10]. Труэль паказвае бедных людзей праз прызму простай і архаічнай мовы, ён змешвае цягучыя кадры с напружаным буйным планам[10]. Элемент, які вылучае рэжысёрскі стыль Яна Труэля — прысутнасць Макса фон Сюдава амаль ў кожнай стужцы, яны робяць разам з 1963 года[11]. «Рабіць з Максам — гэта заўсёды прыгода» — кажа Труэль[11]. Фільмаграфія
Узнагароды і намінацыі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia