Яромінскі сельсавет
Яро́мінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Яроміна. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў[2]. 17 чэрвеня 2008 года скасаваны пасёлак Бардзіна (далучаны да вёскі Яроміна)[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 6934 чалавекі[4], з іх 92,0 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 6837 чалавек[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia