Ястрабок парасоністы
Ястрабо́к парасоністы[1] (Hieracium umbellatum) — від кветкавых раслін роду Ястрабок (Hieracium) сямейства Астравыя (Asteraceae). Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—70 (да 100)[1] см з кароткім вузлаватым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, шурпатае. Лісце даўжынёй 5—7[1] см, чаргаванае, сядзячае, простае, ланцэтападобнай формы, з зубчастым або суцэльным краем, апушанае. Зверху лісце зялёнага колеру, знізу — шызаватае. Кветкі залаціста-жоўтыя, у кошыках, сабраных па 8 (15) — 40 (80)[1] у парасонападобныя мяцёлкі. Плод — сямянка цёмна-карычневага колеру з брудна-жоўтым чубком. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Паўночнай Амерыкі, умераных і трапічных (Індыя, Пакістан) абласцей Азіі[2]. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[3]. Мезафіт і мезатроф[3]. Расце ў стэпах, на лугах, узлесках і палянах, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на аблогах, пустках, пашах і агародах, каля дарог, у парках і садах[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia