Яўген Аляксандравіч Казлоўскі
Яўген Аляксандравіч Казлоўскі (7 мая 1929[1], Доўск, Магілёўская акруга — 20 лютага 2022[2], Масква[3]) — савецкі і расійскі вучоны, геолаг, акадэмік, Міністр геалогіі СССР (1975—1989), першаадкрывальнік шэрагу радовішчаў карысных выкапняў[5], член Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук, прафесар (1975). Кандыдат у члены ЦК КПСС (1976—1990), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 10-11-га скліканняў. Лаўрэат Ленінскай прэміі і дзвюх дзяржаўных прэмій Расійскай Федэрацыі. БіяграфіяНарадзіўся 7 траўня 1929 года ў Доўску Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху ў Беларусі[6]. У 1945 годзе паступіў у артылерыйскае вучылішча пад Гомелем, якое скончыў у 1948 годзе[7]. У 1953 годзе скончыў Маскоўскі геолагаразведачны інстытут. Працаваў у геалагічных арганізацыях Далёкага Усходу РСФСР[6]. З 1965 года — начальнік упраўлення Міністэрства геалогіі РСФСР. Пад ягоным кіраўніцтвам рэалізоўвалася праграма тэхнічнага пераўзбраення галіны. У 1973 годзе ўзначаліў Усесаюзны навукова-даследчы інстытут эканомікі мінеральнай сыравіны і геолагаразведачных работ[6]. У 1975—1989 гадах — Міністр геалогіі СССР. У гэты перыяд былі адкрыты буйныя радовішчы нафты, газу, алмазаў, волава і іншых карысных выкапняў. Казлоўскі асабіста прымаў удзел у адкрыцці нафтавых радовішчаў у Заходняй Сібіры, алмазаў у Архангельскай вобласці, волава на Далёкім Усходзе. Пры ягоным удзеле быў створаны флот навукова-даследчых судоў[6]. Перыяд кіраўніцтва Казлоўскага міністэрствам геалогіі СССР называюць «залатым векам геалогіі»[8]. Па ягонай ініцыятыве была распрацавана і зацверджана сістэма даследавання нетраў «Космас — паветра — зямля — свідравіна». Пад ягоным кіраўніцтвам адбылося бурэнне ўнікальнай звышглыбокай свідравіны на Кольскім паўвостраве[6]. Памёр 20 лютага 2022 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках (12 мая 2023 года на месцы пахавання ўсталяваны помнік)[6]. Навуковая дзейнасцьАсноўнымі абласцямі прафесійных інтарэсаў Казлоўскага былі развіццё мінеральна-сыравінавай базы СССР, методыка і тэхніка разведкі карысных выкапняў, а таксама геалагічныя аспекты аховы навакольнага асяроддзя. Ён узначальваў Міжведамасную навуковую раду праблем вывучэння нетраў і звышглыбокага свідравання Дзяржаўнага камітэта навукі і тэхнікі СССР[6]. З’яўляецца аўтарам больш за 600 навуковых прац, у тым ліку каля 40 манаграфій па методыцы і тэхніцы геолагаразведачных работ, а таксама эканамічнай ацэнцы радовішчаў. Аўтар больш за 40 адкрыццяў і вынаходніцтваў[6][8]. Стварыў навуковую школу ў галіне сістэм кіравання тэхналагічнымі працэсамі пры разведцы радовішчаў на аснове геолага-эканамічнага мадэлявання[8][7]. Быў галоўным рэдактарам шматтомных выданняў: «Геалогія СССР», «Горная энцыклапедыя», «Расійская геалагічная энцыклапедыя»; «Расійская вугальная энцыклапедыя»; «Даведнік (дапаможнік) кіраўніка геалагічнай арганізацыі (прадпрыемства)»[8]. Узнагароды і званніОрдэны
Прэміі
Ганаровыя званні
Выбраная бібліяграфіяМанаграфіі[7]:
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia