Ян Даўгірд
Ян Даўгірд, Даўгерд (пам. на пачатку 1443) — літоўскі баярын герба «Памян». Імаверна, родзіч Сака, які быў прыняты да герба «Памян» у Гарадзельскай уніі. Магчыма тоесны Даўгірду Салкулевічу, які згадваецца ў канцы XIII — пачатку XIV стагоддзяў[удакладніць: камент.]. Маршалак гаспадарскі пры вялікім князю Вітаўце (зг. 1424), быў старостам камянецкім (зг. 16.9.1426), але пасля смерці Вітаўта ў 1430 годзе, пад ціскам падольскіх паноў, адмовіўся ад староства камянецкага. Пры вялікім князю Свідрыгайле з 1431 года староста віленскі, затым ваявода віленскі (не пазней 1433 — 1443). Заставаўся віленскім ваяводам і пры вялікім князю Жыгімонце Кейстутавічы, пэўна не вядома яго роля ў змове супраць Жыгімонта (1440).[6] Сям’яБыў жанаты, паводле тастамента 1485 года ў пераказе рэгесту 1634 года, з невядомай імем дачкой пана Андрэя Гаштольда. Пра іншыя шлюбы не вядома. Ёсць звесткі пра прынамсі чатырох дзяцей.[7]
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia