Яўрэйскае пісьмо
Яўрэйскі алфавіт — алфавіт, які выкарыстоўваецца ў іўрыце, а таксама ў ідышы, ладзіна і іншых яўрэйскіх мовах дыяспары. Таксама выкарыстоўваўся ў караімскай і крымчакскай мовах. Паколькі ў іўрыце выкарыстоўваецца кансанантнае пісьмо, алфавіт складаецца з зычных літар; аднак некаторыя з іх выкарыстоўваюцца таксама для запісу галосных у іўрыце і, асабліва, у іншых мовах дыяспары. АлфавітУ алфавіце 22 літары, вялікія літары адсутнічаюць. Пяць літар маюць па два напісанні — асноўнае (якое выкарыстоўваецца ў пачатку і сярэдзіне слова) і канцавое. У іўрыце ўсе літары — зычныя, але чатыры з іх — א алеф, ה хе, ו ваў і י ёд — часам выкарыстоўваюцца для запісу галосных (матрэс лекцыёніс). Для поўнага запісу галосных выкарыстоўваецца сістэма дыякрытычных знакаў — агаласовак «Некудот» («пунктаў»), якія ставяцца пад ці над літарай. Раней выкарыстоўваліся таксама адмысловыя значкі (тагі), якія выконвалі ролю арнаменту, што ўпрыгожваў некаторыя літары яўрэйскага алфавіта. У ідыш алфавіт поўны: літары א алеф, ו воў, י юд і ע аін страцілі ролю зычных і ператварыліся ў галосныя; акрамя таго, існуюць дыграфы для абазначэння некаторых дыфтонгаў. Яўрэйскія літары таксама выкарыстоўваюцца для запісу лікаў, кожнай літары прыпісана лікавае значэнне — гематрыя. Табліца
Заўвагі
ГісторыяУ I тысячагоддзі да н.э. (960—585) яўрэі пачынаюць выкарыстоўваць старажытнаяўрэйскае пісьмо — сістэму, падобную да фінікійскай, якая шырока выкарыстоўвалася на Блізкім Усходзе ў канцы 2 тысячагоддзя да н.э. Найбольш старымі з вядомых дакументаў, якія выкарыстоўваюць гэту сістэму, з’яўляюцца алфавіт з Тэль-Заіт, таблічкі з Гезера (~950 г. да н.э., эпоха цара Саламона), а таксама стэла і іншыя надпісы Меса (цара Маавіцкага, ~850 г. да н.э.). Многія асаблівасці старажытнаяўрэйскага пісьма атрымала ў спадчыну самарыцянскае пісьмо. У час вавілонскага палону яўрэі паступова перастаюць карыстацца старым пісьмом і да 535 г. да н.э. пераходзяць на вавілонскае арамейскае пісьмо (якое ў сваю чаргу, таксама паходзіць ад фінікійскага), так званае яўрэйскае квадратнае пісьмо. Нягледзячы на тое, што ў Сярэднявеччы ў кожным рэгіёне з’яўляліся свае стылізацыі, напісанне літар гэтага алфавіта дайшло да нашых часоў амаль не змяніўшыся. Пры ўзнікненні яўрэйскіх моў дыяспары квадратны яўрэйскі шрыфт адаптоўваўся для запісу гэтых моў. Квадратныя літары часта выкарыстоўваліся як частка архітэктурнага дэкору. Велізарнае развіццё атрымала мастацтва каліграфіі і мікраграфіі. Гісторыя паводле іўдаізмуПаводле Торы, першыя Скрыжалі Запавету былі атрыманы Майсеем ад Бога і былі зроблены самім Богам, у тым ліку сам шрыфт, якім былі высечаны запаветы.
Аднак яшчэ да гэтага Бог загадвае Майсею запісаць гісторыю бітвы з амалікіцянамі ў кнігу:
Мішна называе квадратны шрыфт, якім можна пісаць скруткі Торы і іншыя свяшчэнныя тэксты, «асірыйскім» (ашурыт), аднак гэта назва не азначае, што яўрэйскае пісьмо паходзіць з Асірыі, а намякае на тое, што шрыфт быў адноўлены прарокамі Ездрам і Неяміем, які прыбыўлі ў Святую Зямлю на чале вавілонскіх выгнаннікаў. За гэта яны таксама атрымалі мянушку «сафрым» — «Пісцы». Іншае згадванне паходжання формы квадратнага шрыфта са скрыжаляў прыводзіцца ў Вавілонскім Талмудзе:
У часы Храмаў яўрэі не карысталіся свяшчэнным шрыфтам для штодзённых спраў, а толькі для перапісвання скруткаў Торы, таму правілы напісання святога шрыфта сталі забывацца, для чаго Пісцам і спатрэбілася аднавіць гэтыя правілы, якія былі таксама зацверджаны Мужамі Вялікага Сходу і пазней апісаны ў Вусновай Торы. У Талмудзе можна знайсці толькі некаторыя заўвагі наконт формы літар гэтага шрыфта, што выклікала спрэчкі ў пазнейшай галахічнай літаратуры наконт некаторых дэталяў формы літар. Таксама існуюць старажытныя рукапісы, аднак усе яны былі напісаны не раней за перыяд Другога Храма — напрыклад, скруткі Кумранскай абшчыны. Паводле падання, у пражскай сінагозе Алт-Ной Шул знаходзіўся скрутак Торы, напісаны самім Ездрам. Любавіцкі рэбэ Ёсеф Іцхак Шнеерсон, калі быў у Празе ў 1918 годзе, нібы бачыў гэты скрутак[4]. Таксама гэты скрутак згадваецца ў мностве больш ранніх кніг, напрыклад, па ім спраўджваў тэкст Торы Майманід. Варта заўважыць, што паколькі Ездра нарадзіўся яшчэ да вавілонскага палону, то ён цалкам мог бачыць скрутак Торы, які знаходзіўся ў першым Храме — адзін са скруткаў, паводле падання напісаных самім Майсеем, пакінуты ў Скініі, а затым у Храме для зверкі тэксту наступных копій. Варыянты напісанняў літар
Заўвага. Адсутныя ў табліцы літары старажытнаяўрэйскага пісьма падобныя па напісанні да фінікійскіх. Рэлігійнае значэннеМістычны сэнс літар расчыняецца ў кабалістычнай літаратуры: у кнізе Заар (раздзелы «Літары рабі Амнона-Саба» і «Сітрэй атыёт») і ў мідрашы «Атыёт дэ рабі Аківа» («Літары рабі Аківы»). Для трактавання свяшчэнных пісанняў і пошуку ўтоеных сэнсаў выкарыстоўваюцца гематрыя (вылічэнні па лікавых значэннях літар) і тэмура (табліцы замены адных літар іншымі). Паколькі Бог стварыў свет дзесяццю выразамі, то літары святой мовы лічацца таксама рознымі праявамі Яго ўплыву ў свеце. Такім чынам, назва кожнай рэчы на святой мове з'яўляецца адлюстраваннем яе сутнасці і закладзенай у ёй Боскай энергіі. Каментатары Торы тлумачаць, што першы чалавек, Адам, мог бачыць гэту сутнасць, таму ён даваў назвы жывёлам. Існуюць розныя віды алфавітаў, якія выкарыстоўваюцца для тлумачэння Пісання:
У кнізе «Заар» тлумачыцца, што абрысы чорных літар на белым фоне перадаюць спасцігнутыя кабалістамі розныя магчымыя суадносіны паміж сіламі прыроды, недаступнымі для пяці органаў пачуццяў чалавека[6]. ЮнікодЯўрэйскія літары і іншыя знакі ў Unicode знаходзяцца ў інтэрвалах ад U+0590 да U+05FF і ад U+FB1D да U+FB40. Сюды ўваходзяць літары, лігатуры, камбінаваныя знакі (агаласоўкі і знакі кантыляцыі) і сімвалы пунктуацыі.
Заўвага: сімвалы װ ױ ײ יִ ײַ прызначаны для ідыша і не выкарыстоўваюцца ў іўрыте; сімвалы אַ אָ таксама прызначаны для ідыша, і хоць у іўрыце такія спалучэнні літары алеф з дыякрытычнымі знакамі існуюць, яны не маюць там статусу літары, і іх набіраюць як спалучэнні, а не пры дапамозе гэтых сімвалаў Юнікода. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia