Эльбасанскае пісьмо
Эльбасанскае пісьмо — створанае ў сярэдзіне, паводле іншых крыніц — у другой палове[1], XVIII стагоддзя алфавітнае пісьмо, якое выкарыстоўвалася для албанскай мовы. Назву атрымала ад горада Эльбасан, у якім было вынайдзена. Галоўным чынам выкарыстоўвалася ў наваколлях Эльбасана і Берата. Напісанне сімвалаў, магчыма, заснавана на грэчаскім пісьме. Аўтар — албанскі настаўнік Тэадор Хаджы Філіп (Theodhor Haxhifilipi, 1730-1806)[1]. Пісьмо выкарыстоўвалася досыць рэдка, звычайна разам з іншым мясцовым відам пісьма: алфавіт Бютакук'е[1]. Дэвід Дырынгер паказвае, што, магчыма, стварэнне мясцовых пісьменнасцей у Албаніі ставіла мэтай зрабіць незразумелым змест тэкстаў для турэцкіх улад; гэтыя пісьменнасці, такім чынам, выконвалі функцыю шыфра або тайнапісу. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia