Іосіф Мітрафанавіч Кардовіч
Іо́сіф Мітрафа́навіч Кардо́віч (5 красавіка 1899, в. Друцк Магілёўскай губерні (цяпер Талачынскі раён Віцебскай вобласці), Расійская імперыя — 27 снежня 1967) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці, былы старшыня Магілёўскага аблвыканкама (1943—1948) і Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (1949—1953). БіяграфіяУ 1919 — 1925 гады служыў у РСЧА. Пасля працаваў старшынёй Друцкага сельскага савета. З 1928 года працаваў у сістэме народнай адукацыі: паслядоўна быў загадчыкам Талочынскага, Дубровенскага, Лельчыцкага і Мсціслаўскага раённых аддзелаў народнай адукацыі. З 1937 года быў намеснікам старшыні выканаўчага камітэта Мсціслаўскага раённага савета, праз год прызначаны старшынёй выканкама Горацкага райсавета. У 1939 годзе быў прызначаны намеснікам старшыні Арганізацыйнага камітэта Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай па Магілёўскай вобласці, са студзеня 1940 года — намеснік старшыні Выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета. Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў эвакуіраваны разам з сям'ёй, пасля восенню быў прызваны у арміі, удзельнічаў у абароне Магілёва, быў адным з кіраўніком абласнога штаба народнага апалчэння, трапіў у акружэнне, падчас выхаду з яго спаліў партыйны білет[1]. Амаль паўгода знаходзіўся ў турме НКУС, пасля хадатайства П. Панамарэнкі яго вызвалілі і адправілі сакратаром Бабруйскага падпольнага міжраённага камітэта КП(б)Беларусі[1], пасля быў упаўнаважаным ЦК КП(б) Беларусі па арганізацыі партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці. У верасні 1943 года ўзначаліў прадстаўніцтва ЦШПР на Бранскім фронце[2]. Пасля вызвалення Беларусі ў 1943—1948 гадах быў старшынёй Магілёўскага аблвыканкама. З 1949 па 1953 года быў старшынёй Віцебскага аблвыканкама. Пасля перанесенага інфаркту[1] ў 1953 годзе яго перавялі ў Мінск, дзе ён працаваў членам калегіі Міністэрства прамысловасці харчовых тавараў БССР, з 1954 года намеснік міністра прамысловасці мясных і малочных прадуктаў БССР. З 1957 года працаваў у апараце Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў. Кандыдат у члены ЦК КПБ (1949—1952), член ЦК КПБ (1952—1954). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1951—1955), Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1946—1954). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia