Галоўнае разведвальнае ўпраўленне (Беларусь)
Галоўнае разведвальнае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь — спецслужба, орган знешняй разведкі Міністэрства абароны Беларусі, цэнтральны орган кіравання ваеннай разведкай ва УС РБ. Падпарадкоўваецца начальніку Генеральнага штаба і міністру абароны. Упраўленне займаецца разведкай у інтарэсах беларускай арміі. ПадраздзяленніНа тэрыторыі Беларускай ваенная акругі ГРУ ГШ УС СССР мелі як фармаванні асаблівага (Аспрызн), так і спецыяльнага прызначэння (Спецпрызн). На момант распаду СССР у БССР дзейнічалі[1][2][3]:
Усе гэтыя фарміраванні былі захаваны і ўключаны ў склад Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. ПадпарадкаваннеУ Міністэрства абароны арганізацыйна ўваходзіць Генеральны штаб, у структуры якога знаходзіцца Галоўнае разведвальнае ўпраўленне. Прававы статус органа замацаваны ў закрытых нарматыўных актах[4]. У сістэме беларускіх органаў і структур адносіцца да спецыяльных службаў па забеспячэнні дзяржбяспекі. Па прыкметах кампетэнцый уваходзіць у групу структурных частак рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання[5]. Усе падраздзяленні, як і ў савецкім ГРУ, наўпрост падпарадкоўваюцца Генеральнаму штабу. У 2007 годзе 5-я брыгада падчас аб’яднання з мабільнымі сіламі сухапутных войск (103-я асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада і 38-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада) увайшла ў склад сіл спецыяльных аперацый[6], але працягнула падпарадкоўвацца кіраўніцтву ГРУ і Генштаба. Падобная сітуацыя з часцямі асназа, якія аднесены да спецыяльных войскаў[3]. КіраўніцтваНачальнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення прызначаецца прэзідэнтам. Кіраўнік ГРУ па сумяшчальніцтве з’яўляецца адным з намеснікаў начальніка Генеральнага штаба. У перыяд з 1992 года гэтую пасаду займалі:
ДзейнасцьПра ГРУ амаль нічога невядома. Перад камерамі журналістаў рэгулярна з’яўляецца толькі начальнік[14]. У задачы ўваходзіць папярэджанне ваеннай агрэсіі супраць дзяржавы[15]. У межах сваіх паўнамоцтваў дадзены орган, сумесна са службай знешняй разведкі КДБ і пагранразведкай, ажыццяўляе знешнюю разведку[16]. Меркаванымі зонамі актыўнасці (згодна з аналітычным праектам Belarus Security Blog) з’яўляюцца: тэрыторыі суседніх дзяржаў; геапалітычныя сілы, здольныя ўплываць на абстаноўку ў рэгіёне; краіны Цэнтральнай Азіі, якія знаходзяцца пад пагрозай з боку эсктрэмістаў; іншыя рэгіёны. У сферу магчымых відаў дзейнасці ўключаюць стратэгічную радыё- і радыётэхнічную разведку; аперацыі ў кіберпрасторы; збор і апрацоўку інфармацыі, якая здабываецца касмічнымі апаратамі; маніторынг пагадненняў па кантролі над узбраеннямі[15]. Структурна спецслужба можа ўключаць аддзелы па: агентурнай разведцы і зборы інфармацыі з адкрытых крыніц; дэшыфроўцы, апрацоўцы і аналізу атрыманай інфармацыі; аперацыях у кіберпрасторы; інфармацыйных і псіхалагічных аперацыях; арганізацыі аператыўнай вайсковай разведкі; доўгатэрміноваму развіццю; уласнай бяспекі; адміністрацыйных, навучальных, фінансавых, тэхнічных і кадравых пытаннях[17]. У ГРУ служба абавязкова ўключае вывучэнне замежных моў: спачатку 500-гадзінны спецыялізаваны курс англійскай, потым другая замежная — польская. Шмат аддаецца фізпадрыхтоўцы. Адзначаюцца высокія заробкі. Так, у сярэдзіне 2000-х малады спецыяліст «Асобага атрада» 5-й брыгады спецыяльнага прызначэння мог атрымліваць каля 1000 долараў ЗША[18]. Са слоў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, яго старэйшы сын, Віктар, у перыяд знаходжання на пасадзе памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы (2005—2021) быў на прамой сувязі з кіраўніцтвам упраўлення, а таксама іншымі напаўсакрэтнымі падраздзяленнямі (СПБТ «Алмаз», атрад «Альфа», АСАМ). Лукашэнка-малодшы вельмі многае зрабіў для гэтых структур, давёўшы іх да больш высокага ўзроўню[19]. Увесну 2011 года ўсплыла інфармацыя, што беларускія ваенныя саветнікі ўдзельнічаюць у лівійскім канфлікце на баку сіл Муамара Кадафі. Згодна з ваенным аналітыкам Аляксандрам Алесінам[20] і выданнем «Комсомольская правда»[21], у Лівіі знаходзіліся і супрацоўнікі ГРУ. Сімволіка5 лістапада 2011 года галоўнаму разведвальнаму ўпраўленню ўручаны сцяг і ўласны геральдычны знак-эмблема, а таксама нагрудны знак службовай прыналежнасці. Цырымонія адбылася ў Цэнтральным Доме афіцэраў з удзелам прадстаўнікоў Генштаба і членаў грамадскага аб’яднання «Ветэраны ваеннай разведкі Рэспублікі Беларусь»[22]. Геральдычны знак (эмблема) уяўляе сабой пяціпраменівую рыфлёную серабрыстую зорку, у цэнтры якой на залатым картушы размешчана чырвоная пяціканцовая зорка (зверху) і малюнак срэбнай лятучай мышы з часткай зямнога шара і пяццю зоркамі на блакітным фоне (у цэнтры). У сваю чаргу сцяг — чырвонае палотнішча з касым чырвоным крыжам, абрамленым белым, у цэнтры размешчаны геральдычны знак-эмблема[23]. Прафесійнае свята5 лістапада ў Беларусі адзначаецца Дзень вайсковай разведкі. Свята прымеркавана да выдання загаду № 197/27 Рэвваенсавета РСФСР у 1918 годзе, якім у складзе Палявога штаба РСЧА было створана Рэгістрацыйнае ўпраўленне ў якасці цэнтральнага органа савецкай ваеннай разведкі[24]. Заўвагі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia