439-ы знішчальны авіяцыйны полк СПА
439-ы знішчальны авіяцыйны полк СПА (439-ы зап СПА) — воінская часць савецкай знішчальнай авіяцыі СПА, якая брала ўдзел у баявых дзеяннях Вялікай Айчыннай і Карэйскай войн. Вялікая Айчынная вайнаСфарміраваны ў перыяд з 1 кастрычніка па 5 лістапада 1941 года пры 6-м запасным знішчальным авіяпалку Арлоўскай ваеннай акругі на аэрадроме Расказава Тамбоўскай вобласці на самалётах МіГ-3. З 7 лістапада 1941 года па 6 красавіка 1942 года полк уваходзіў у склад 144-й знішчальнай авіядывізіі СПА Саратаўска-Балашоўскага раёна СПА. З 7 красавіка 1942 года перададзены ў склад 102-й знішчальнай авіядывізіі СПА Сталінградскага раёна СПА. 22 верасня 1942 года перададзены ў склад 147-й знішчальнай авіядывізіі СПА на самалётах МіГ-3 і І-153. 29 чэрвеня 1943 года ўвайшоў у Заходні фронт СПА. 30 жніўня 1943 года папоўнены самалётамі Як-7б. У красавіку 1944 года ўключаны ў 80-ю дывізію СПА Паўночнага фронту СПА. 17 мая 1944 года перададзены ў склад 148-й знішчальнай авіядывізіі СПА 4-га корпуса СПА Паўночнага фронту СПА. Эксплуатаваў самалёты Як-7б і «Харыкейн». У ліпені ўвайшоў у 84-ю дывізію СПА Паўночнага фронту СПА. У верасні 1944 года вернуты ў 4-ы корпус СПА Паўночнага фронту СПА. 1 лістапада 1944 года перададзены ў склад 144-й знішчальнай авіядывізіі СПА 4-га корпуса СПА Паўночнага фронту СПА. У гэты час экплуатаваў Як-7б і Як-9. 24 снежня 1944 года ўключаны ў Заходні фронт СПА. Камандзіры палка
Пасляваенная гісторыяПасля вайны грунтаваўся на аэрадроме Баранавічы. 15 чэрвеня 1946 года атрымаў новыя самалёты Р-39 і пачаў перавучванне. 23 снежня 1949 года полк атрымаў 38 рэактыўных МіГ-9 і прыступіў да іх засваення. 24 кастрычніка 1950 года полк з’ехаў ва ўрадавую камандзіроўку ў Мукдэн (КНР), дзе выконваў задачы СПА і навучаў кітайскіх лётчыкаў. Пасля накіраваны на аэрадром Зяброўка (Гомельская вобласць, БССР). Па прыбыцці на месца базавання атрымаў новую тэхніку — МіГ-15. З 1955 года полк пачаў асвойваць МіГ-17 У студзені 1958 года полк расфармаваны. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia