«"Hello" гэта старамодная балада, якая ніколі не спяшаецца, ніколі не перагібае, але дае пажытак для разважанняў і тыя шчырыя пачуцці і адчуванні, якія зрабілі Адэль суперзоркай.
У сённяшнім музычным свеце, перанасычаным тэатральна найгранай, не жывой, а пластыкавай поп-музыкай, Адэль у «Hello» ракрываецца, як подых чыстага кіслароду».
«Hello» — песня брытанскай спявачкі і аўтара песень Адэль з трэцяга студыйнага альбома 25. Напісаная Адэллю і Грэгам Кёрстынам, які таксама з’яўляецца прадзюсарам трэка, песня была выпушчана лэйблам XL Recordings як лід-сінгл 22 кастрычніка 2015[4][5]. «Hello» стаў першым рэлізам спявачкі пасля выхаду ў 2012 песні «Skyfall» і «паведамляе» пра вяртанне Адэлі да музыкі пасля трохгадовага маўчання[6]. Сінгл дэбютаваў на першым месцы ў ЗША, Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі і іншых краінах[7]. Прэзентацыя відэакліпа на песню адбылася на яе канале Vevo 23 кастрычніка 2015. На працягу сутак ролік набраў больш за 27 млн праглядаў, тым самым усталяваўшы новы рэкорд[8].
Падчас запісу альбома Адэль сустракалася з многімі аўтарамі песень, пакуль яна не сустрэла прадзюсара Грэга Кёрстына, у працы з якім адбыўся прарыў[12]. «Hello» была напісана ў Чызіку (прадмесце Лондана), які зрабіў песню чымсьці незвычайным для Адэлі, якая прызналася, што любіць складаць музыку дома[13]. Песня была напісана Адэллю і Грэгам Кёрстынам, які з’яўляецца і прадзюсарам сінгла, а таксама сыграў на бас-гітары, гітары, фартэпіяна і клавішных інструментах з Адэллю, пазначанай як барабаншчыца[14][15]. Падчас працы над альбомам, Адэль паехала ў Лос-Анджэлес, каб зрабіць сесію запісу для альбома і перазапісаць свой вакал для «Hello»[16]. Гаворачы пра працэс запісу яна сказала: «Мы напісалі большую частку матэрыялу адным захадам»[17].
Падчас рэкламнай паўзы на праграме The X Factor 18 кастрычніка было паказана 30 секунд з відэа на песню «Hello». Рэкламны ролік новага матэрыялу выканаўцы, які паказвае лірыку песні на чорным экране ў суправаджэнні вакалу Адэлі[18]. Праз тры дні на праграме The Radio 1 Breakfast Show вядучы Нік Грымшау намякнуў, што прэм’ера першага сінгла Адэлі з новага альбома адбудзецца ў яго праграме 30 кастрычніка[19]. Аднак, 22 кастрычніка Адэль у сваёй заяве пацвердзіла некаторыя дэталі рэлізу яе альбома «25» і выхад песні «Hello» як лід-сінгла з альбома 23 кастрычніка[20]. Падчас інтэрв’ю спявачкі Ніку Грымшау на радыё BBC Radio 1 22 кастрычніка адбылася прэм’ера песні[21].
Музыка і тэкст
Песня «Hello» напісана ў танальнасці фа мінор з тэмпам 79 удараў у хвіліну[22], у фартэпіяннай версіі адбываецца прагрэсаванне танальнасцей Fm-A♭ (ля-бемоль)-E♭ (мі-бемоль)-D♭ (рэ-бемоль)[23][24]. Вакал Адэлі ў песні ахопліваюць паўтоны ад F3 (фа малой актавы) да А♭5 (ля другой актавы)[25].
Лірычна, песня прысвечана тэме настальгіі і шкадавання і прадстаўлена ў выглядзе гутаркі пра адну ці некалькіх гісторый адносін з яе мінулага[26].
Меркаванне крытыкаў
Алекс Петрыдыс з The Guardian апісаў яе як «значную баладу, якая з’яўляецца цудоўным прыкладам у сваім родзе» і меркаваў, што песні «пра пакутнае каханне сталі адметнай прыкметай эпічных балад Адэлі, якія зрабілі яе сусветнай зоркай»[27]. У сваім аглядзе песні для The Independent Эмілі Джап напісала, што гэта «нельга назваць інавацыйным вяртаннем, але Адэль з яе знаёмым „дымлівым“ гукам вельмі чакалі». Таксама яна адзначыла, што «Адэль робіць тое, што яна робіць лепш усіх, прыкладаючы ўсе высілкі для гучнага напеву эмацыйных апавяданняў пра каханне і страту, гэтак жа як і ў альбоме „21“, але гэтым разам з трохі большым самапрабачэннем»[28].
Грэг Кот з газеты Chicago Tribune напісаў: «Тэксты песень працуюць лепш за ўсё тады, калі яны раскрываюць асабістыя дэталі, якія адпавядаюць спалучэнню сілы вакалу і стрыманасці»[29]. Ніл Мак-Кормік з The Telegraph назваў «Hello» «прыгожай песняй пра страту і шкадаванне», дадаўшы, што «яна хапае Вас за той від памяці, які кожны слухач захоўвае дзе-небудзь у сваім сэрцы і звязвае з уласнай драмай Адэлі»[1].
Эма Паўэл з газеты Evening Standard (Лондан) напісала: «Праслухаўшы „Hello“ упершыню, фанаты — у тым ліку знакамітасці — тысячамі выйшлі ў сацыяльныя сеткі, каб пахваліць песню, называючы яе „магічнай“, а іншыя пісалі, што яны былі даведзены ёю да слёз.»[17]. Дэвід Сміт (Evening Standard): «Хрыплыя бэк-вакалы і мінімум ударных пакідаюць досыць месцы для яе голасу, велізарнага і якое разбівае сэрца. Адэль магла б быць больш прадпрымальнай у прамоўшэне, але большая частка яе прывабнасці складаецца ў тым, што яна, быццам бы прыйшла з іншага часу, калі эпічныя гастролі і шумная раскрутка ў СМІ і сацыяльных сетках былі цалкам непатрэбнымі датуль, пакуль вы мелі вялікую песню. І яе „Hello“, як раз і ёсць такая вялікая песня.»[30].
Некалькі выданняў, напрыклад, Radio Times і The Telegraph, заўважылі падабенства з аднайменнай знакамітай песняй 1983 года «Hello» амерыканскага соўл-спевака Лаянела Рычы[34][35]. Рычы сам жартаўліва адказваў на сваёй старонцы ў Instagram «Прывітанне Адэль, гэты ты мяне шукаеш?», скарыстаўшы пакадравае параўнанне з іх двух музычных кліпаў, у якім ён і Адэль робяць той жа самы выраз твару падчас тэлефоннага званка з амаль дакладна такога ж колеру і дызайну тэлефона. Сама Адэль знайшла гэту сітуацыю смешнай, а таксама і заявіла на ранішнім шоу радыё BBC Radio 1, што яна жадала захаваць канкурэнтную паралель з іншым выканаўцам, распавёўшы вядучаму канала BBCНіку Грымшау, што гэты музычны свет «definitely got to do something, me and Lionel»[34]. 15 лютага 2016 года на 58-й цырымоніі «Грэмі» гэты нюанс некаторых супадзенняў абыграў адзін з вядучых (LL Cool J) падчас свайго выступлення, а самі Рычы і Адэль разам сфатаграфаваліся[36].
Камерцыйны поспех
Сінгл «Hello» стаў у ЗША першай песняй у лічбавым фармаце з больш як мільённым тыражом за адзін тыдзень рэлізу, і трэцім сінглам у гісторыі па сумарным тыражы, уключаючы продажы на фізічных носьбітах. Рэкорд належыць песне «Candle in the Wind 1997/Something 'Bout the Way You Look Tonight» у выкананні Элтана Джона, якой удалося перавысіць тыраж за адзін тыдзень: 3,446,000 копій у дэбютны тыдзень плюс яшчэ 1,212,000 копій у другі тыдзень рэлізу[37].
На працягу 12 гадзін з моманту рэлізу, песня паднялася на першую пазіцыю ў чартах iTunes у 85 краінах[38]. Улічваючы шматлікія прагляды кліпа на Vevo і праслухоўванне песні на Spotify, аналітыкі адразу выказалі здагадку: «Hello» можа ўзначаліць чарты ЗША (Billboard Hot 100) і Вялікабрытаніі (UK Singles Chart), што потым і пацвердзілася[39][40].
За першыя 3 дні рэлізу ў Вялікабрытаніі было прададзена 165 000 копій і Official Charts Company пацвердзіла, што сінгл дэбютуе на першым месцы ў брытанскім чарце[41]. Праз 24 гадзіны пасля выхаду «Hello» быў загружаны 400 000 разоў у ЗША, што стала новым рэкордам першага дня продажаў[42]. За два першыя дні колькасць лічбавых спамповак дасягнула 450 тыс., што гаварыла пра рэкорд і за ўвесь тыдзень. Да гэтага ім валодаў сінгл «Right Round» рэпера Flo Rida з 636 000 лічбавых загрузак у дэбютны тыдзень (які скончыўся 15 лютага 2009 года), паводле звестак кампаніі Nielsen Music. І гэты рэкорд адбыўся: новы сінгл Адэлі быў 750 000 раз спампаваны ў ЗША за палову тыдня (з 23 па 26 кастрычніка)[43]. У самой Адэлі лепшы тыдзень продажаў раней быў у песні «Rolling in the Deep» (353 000 копій у тыдзень, які скончыўся 15 мая 2011 года)[44].
З улікам такіх дасягненняў лід-сінгла «Hello», яшчэ за тры тыдні да рэлізу эксперты меркавалі, што тыраж новага альбома «25» складзе ў дэбютны тыдзень ад 1,3 да 1,8 млн копій, што стане рэкордам для жанчын за апошнюю чвэрць стагоддзя (Nielsen era, 1991-), і паб’е папярэдняе дасягненне дыска Oops!... I Did It Again спявачкі Брытні Спірс, які выйшаў у маі 2000 года з тыражом у 1,32 млн копій[45].
Сінгл «Hello» выйшаў на першае месца ў чартах iTunes больш як 100 краін, а будучы альбом Адэлі «25» узначаліў спісы перадзаказаў у 93 краінах[46][47]. Х'ю Мак-Інтайр з часопіса Forbes Magazine назваў аб'ёмы продажаў сінгла «значнымі», сцвярджаючы, што «„Hello“ апынулася здольным паставіць рэкорд продажаў у той час, калі ўжо мала хто купляе музыку»[48].
У Вялікабрытаніі «Hello» дэбютаваў 30 кастрычніка 2015 года на пазіцыі № 1 у UK Singles Chart з паказчыкам 333000 камбінаваных продажаў, уключаючы 259000 загрузак, што зрабіла яго найбуйнейшым чарттоперам за апошнія тры гады. Сінгл стаў другім для Адэлі лідарам хіт-параду Вялікабрытаніі пасля Someone Like You (2011). Акрамя таго, «Hello» з паказчыкам 7,32 млн стрымінгавых загрузак у дэбютны тыдзень, пабіў папярэдні рэкорд, усталяваны сінглам What Do You Mean? канадскага спевака Джасціна Бібера[7]. На наступны тыдзень сінгл заставаўся на вяршыні чарта UK Singles Charts, дадаўшы яшчэ 121000 лічбавых загрузак і 5,78 млн патокаў па стрымінгу, атрымаўшы залаты статус ад BPI[50]. Працягваючы лідыраваць у трэці тыдзень запар у брытанскім чарце і дадаўшы яшчэ 4,7 млн слухачоў (streamed track), сінгл атрымаў плацінавы статус BPI[51].
Паўночная Амерыка
У ЗША хіт «Hello» дэбютаваў 14 лістапада 2015 года на пазіцыі № 1 у Billboard Hot 100, паставіўшы рэкорд лічбавых загрузак: 1,11 млн. Адначасова ён узначаліў чарты Digital Songs (у 4-ы раз) і Streaming Songs (1-ы раз). Другі паказчык з 61.6 млн загрузак (streams, ці радыёпраслухоўвання і продажу, у Streaming Songs), дзе лепшы паказчык у гісторыі быў толькі 3 сакавіка 2013 года: Baauer's «Harlem Shake» (103 млн)[52]. «Hello» гэта 4-ы чарттопер спявачкі ў ЗША (і 1048-м у суме з іншым выканаўцамі за 57-летнюю гісторыю чарта) пасля яе папярэдніх сінглаў: «Rolling in the Deep» (хіт № 1 усяго 2011 года), «Someone Like You» і «Set Fire to the Rain». Адначасова ён стаў 24-м чарттоперам, які адразу трапіў на першае месца[53].
У другі тыдзень знаходжання (у тыдзень, які скончыўся 21 лістапада) на пазіцыі № 1 у ЗША сінгл быў запампаваны ў лічбавым фармаце 635,000 разоў, што стала трэцім рэкордным паказчыкам у гісторыі і самым вялікім паказчыкам спамповак у недэбютны тыдзень. Таксама другі тыдзень хіт узначальваў чарты Digital Songs і Streaming Songs (61,6 млн і 47,4 млн патокаў у першыя два тыдні адпаведна), і першы тыдзень быў на пазіцыі № 1 у чартах On-Demand Songs і Adult Alternative Songs[54].
У чарце з 28 лістапада песня працягнула лідыраваць трэці тыдзень запар у Hot 100 (дадаўшы яшчэ 480,000 лічбавых копій) і стала № 1 у радыёэфірным Radio Songs (145 млн праслухоўванняў). Тым самым яна ўзначаліла ўсе тры галоўныя кампаненты аб’яднанага хіт-параду ЗША: продажы (Digital Songs), радыёэфір (Radio Songs) і Інтэрнэт (Streaming Songs +44,7 млн і On-Demand Songs +16,7 млн)[55]. «Hello» стала толькі 4-й песняй, якой удалося тры тыдні запар выходзіць тыражом больш за 400,000 лічбавых копій. Раней такое ж удалося зрабіць хітам «Happy» (Pharrell Williams, 2014), «Blurred Lines» (Robin Thicke пры ўдзеле Williams and T.I., 2013), і «Somebody That I Used to Know» (Gotye пры ўдзеле Kimbra, 2012). У радыёэфірным Radio Songs песня стала самай праслухоўванай у ЗША за апошнія 22 гады, паўтарыўшы адпаведны рэкорд упершыню пасля «Dreamlover» (Mariah Carey), якая 28 жніўня 1993 года таксама ўсяго толькі за 4 тыдні дасягнула пазіцыі № 1[55]. «Hello» таксама паставіла рэкорд па хуткасці ўзыходжання на вяршыню: адразу з № 4 на № 1 і ўпершыню за ўсю 25-гадовую гісторыю гэтага радыёэфірнага хіт-параду. Раней рэкорд належаў сінглу «Empire State of Mind» (Jay Z і Alicia Keys), які 28 лістапада 2009 года падняўся адразу з № 6 на № 1. Таксама песня стала толькі трэцяй, якая здолела адначасова ўзначаліць усе пяць асноўных чартаў (Hot 100, Digital Songs, Streaming Songs, On-Demand Songs і Radio Songs) за ўсе тры гады, што яны разам суіснуюць (Streaming Songs быў запушчаны ў студзені 2013). Раней гэтага змаглі дасягнуць толькі дзве песні: «Fancy» (Iggy Azalea пры ўдзеле Charli XCX, 28 чэрвеня 2014), і «Uptown Funk!» (Mark Ronson пры ўдзеле Bruno Mars (8 тыдняў № 1 у лютым — красавіку 2015)[55]. Таксама песня ўзначаліла радыёэфірны хіт-парад Adult Contemporary (які быў створаны ў 1993 годзе), падняўшыся з пазіцыі № 4 на № 1 (і гэта самае хуткае ўзыходжанне да вяршыні ўпершыню з 1997 года). Хутчэй узыходзіў у 1997 годзе хіт «Butterfly Kisses» (Bob Carlisle). У тую ж тыдзень (да 28 лістапада) песня другі тыдзень лідыравала ў Adult Alternative Songs (радыёэфірны хіт-парад альтэрнатыўнай музыкі для дарослай аўдыторыі) і паднялася ў іншых чартах: Adult Pop Songs (7-3) і Pop Songs (9-4)[56].
У чарце з 5 снежня песня працягнула лідыраваць 4-ы тыдзень запар у Hot 100 (набраўшы 2,555,000 лічбавых копій за гэтыя чатыры тыдні)[57]. З 19 снежня 6-ы тыдзень запар узначальваючы Hot 100[58] сінгл быў загружаны тыражом звыш 2,9 млн копій[59]. Асацыяцыя гуказапісу сертыфікавана яго ў 4-кратным плацінавым статусе RIAA. Адначасова (у тыдзень з 19 снежня) сінгл узначальваў Streaming Songs (6 тыдняў запар), Radio Songs (4 тыдні № 1), Digital Songs (вярнуўся на першае месца), Adult Contemporary (4 тыдні № 1), Pop Songs (3 тыдні № 1), Adult Pop Songs (3 тыдні № 1), Dance/Mix Show Airplay (2 тыдні № 1)[60].
У чарце з 2 студзеня 2016 года песня працягнула лідыраваць 8-ы тыдзень запар у Hot 100 (набраўшы 3,1 млн лічбавых загрузак за гэтыя восем тыдняў), а таксама 6 тыдняў № 1 у Radio Songs; раней была лідарам у Streaming Songs (7 тыдняў запар) і Digital Songs (5 тыдняў № 1)[61][62]. Амерыканская асацыяцыя Recording Industry Association of America стратыфікавала песню ў 4-кратным плацінавым статусе[63], тыраж у студзені перавысіў 3,7 млн копій і яна пратрымалася 10 тыдняў на пазіцыі № 1 у ЗША (стаўшы 31-й песняй, якая прабыла на першым месцы 10 і больш тыдняў у ЗША)[64]. У чарце, які датуецца 23 красавіка 2016 года, песня знаходзілася ўжо 21 тыдзень на пазіцыі № 1 у Adult Contemporary Chart, пабіўшы рэкорд, які раней належаў Кэлі Кларксан з песняй Breakaway (2005) і Селін Дыён з песняй A New Day Has Come (2002) для ўсіх жанчын-спявачак пачынаючы з 1961 года, калі гэты чарт быў упершыню запушчаны (адначасова ён стаў трэцім сярод усіх хітоў, з улікам спевакоў і гуртоў)[65].
Сінгл таксама меў поспех у выглядзе розных версій і рэміксаў, уключаючы танцавальныя і электронныя (Dance/EDM remixes)[66], якія зрабілі «Hello» буйным хітом у танцавальных чартах Billboard[67]. У чарце Dance Club Songs «Hello» перасягнуў свайго папярэдніка «Skyfall» як самы паспяховы для спявачкі ў гэтым хіт-парадзе (дасягнуўшы пазіцыі № 6 у выданні ад 12 снежня 2015), у той час як у чарце Dance/Mix Show Airplay ён стаў яе першым сінглам, які дасягнуў першага месца (пазіцыя № 1 у выданні ад 12 снежня 2015), перавысіўшы папярэдняе вышэйшае дасягненне сінгла «Rolling In The Deep», які меў вышэйшую пазіцыю № 2 у 2011 годзе, адначасова стаўшы для Адэлі яе чацвёртым хітом у Top-5. Па гэтым паказчыку ў гэтым хіт-парадзе яна падзяліла разам з Дэвідам Гетам першае месца па хуткасці, як выканаўца, які дасягнуў першага месца ўсяго за 4 тыдні (Гета зрабіў гэта ў 2011 годзе са сваім хітом «Without You» пры ўдзеле Ашэра)[68].
У Канадзе «Hello» узначаліў хіт-парад Canadian Hot 100, з тыражом 140,000 копій, што на 100,000 больш, чым у найбліжэйшага пераследніка, песні «Sorry» канадскага спевака Джасціна Бібера, чый тыраж склаў толькі 40,000 копій і заняў пазіцыю № 2 у той жа самы тыдзень. Акрамя таго, песня была спампавана (прагледжана і праслухана патокаў) па стрымінгу 4,79 млн разоў, пабіўшы папярэдні рэкорд за тыдзень[69]. Сінгл застаўся на першым месцы і ў другі тыдзень рэлізу і быў сертыфікаваны ў плацінавым статусе за тыраж звыш 70,000 копій[70].
Аўстралія і Акіянія
Сінгл меў вялікі поспех у краінах Акіяніі. 31 кастрычніка 2015 года «Hello» дэбютаваў у Аўстраліі на пазіцыі № 1 у чарце ARIA Singles Chart, з тыражом звыш 59075 копій, атрымаўшы залаты статус у першую ж тыдзень рэлізу. Песня таксама стала сама хутка прадаваным сінглам года пасля «See You Again» рэпера Wiz Khalifa[70]. Для Адэлі гэта другі сінгл на пазіцыі № 1 у ARIA Singles Chart пасля яе папярэдняга хіта 2011 года «Someone Like You»[71]. Сінгл заставаўся на першым месцы і ў другі тыдзень рэлізу, атрымаўшы плацінавую сертыфікацыю за тыраж звыш 70000 копій[70].
У Новай Зеландыі песня дэбютавала на пазіцыі № 1, захаваўшы гэта месца і ў другі тыдзень і заадно атрымаўшы плацінавую сертыфікацыю ў гэтай астраўной краіне[72]
Музычнае відэа
Рэліз відэакліпа адбыўся 23 кастрычніка на канале VEVO Адэлі. Здымкі відэа праходзілі некалькі дзён у верасня 2015 года на ферме ў Квебеку (Канада)[73], а рэжысёрам стаў канадскіакцёр і кінарэжысёр Ксаўе Далан, лаўрэат Канскага кінафестывалю і прэміі «Сезар». У кліпе зняўся амерыканскі акцёр Трыстан Уайлдз[74].
Адэль выконвае сваю песню ў маленькім доме і за яго межамі ў лесе, у нарэзцы са сцэнамі з тэлефоннымі званкамі і ўспамінамі пра мінулыя ўзаемаадносіны герояў[75].
Гэта першае музычнае відэа, якое было знята на шырокафарматную камеру IMAX, што забяспечыла максімальны эфект прысутнасці гледача[76].
23 кастрычніка 2015 года за першыя 24 гадзіны відэакліп на YouTube прагледзелі 27,7 млн раз, што пабіла папярэдні рэкорд на канале Vevo[77], які раней належаў кліпу «Bad Blood» амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт (20,1 мільёна)[78]. За 48 гадзін «Hello» паглядзелі 50 мільёнаў разоў. Ён таксама пабіў рэкорд за самы хуткі час дасягнення паказчыку 100 млн праглядаў Vevo, які раней належаў кліпу «Wrecking Ball» спявачкі Miley Cyrus[79].
Фактычна, гэта другі паказчык у гісторыі, таму што, хутчэй паказчыку ў 100 млн праглядаў відэа дамогся толькі вірусны хіт «Gentleman» паўднёвакарэйскага выканаўцы Psy (ён дасягнуў 100 млн праглядаў за 4 дні ў 2013 годзе)[80].
Па хуткасці праглядаў (1,6 мільёна праглядаў у гадзіну) «Hello» нават абыйшоў іншы папулярны кліп на YouTube — трэйлер сёмага эпізоду «Зорных войнаў»; 1,2 мільёна праглядаў за гадзіну)[46][47].
21 студзеня 2016 года відэакліп «Hello» пабіў рэкорд «Gangnam Style» (158 дзён) спевака Psy па хуткасці дасягнення 1 млрд праглядаў на YouTube, Адэль зрабіла гэта ўсяго за 87 дзён[81][82].
Да 17 мая 2016 года відэакліп прагледзелі больш 1,52 млрд раз[83] і ён стаў 5-м самым прагляданым відэа на канале YouTube[84].
Жывыя выступленні
Адэль упершыню выканала «Hello» на BBC у спецыяльнай часовай перадачы Adele at the BBC[85], якая была запісана 2 лістапада і выйшла ў эфір пазней у тым жа месяцы (на сайце BBC з’явілася 5 лістапада за некалькі дзён да рэлізу альбома)[86][87]. Адэль ужывую выканала «Hello» 7 лістапада 2015 года на 17-й цырымоніі NRJ Music Awards (Каны, Францыя)[88][89][90] падчас адкрыцця гэтага музычнага вечара[91]. Таксама яна выступіла 21 лістапада 2015 у вячэрняй перадачы Saturday Night Live на амерыканскім канале NBC[92][93].
23 лістапада 2015, пасля з’яўлення ў праграме The Tonight Show Starring Jimmy Fallon, Адэль запісала песню разам з акцёрам і тэлезоркай Джымі Фэланам і гуртам The Roots. Гэта версія песні выйшла ў запісу на шоу ў наступны вечар[94].
13 снежня 2015 года Адэль прадставіла «Hello» у жывым выкананні ў фінале праграмы X Factor на Арэне Уэмблі (Лондан)[95].
Кавер-версіі
9 лістапада 2015 года брытанская спявачка Рыта Ора прадставіла сваю ўласную версію песні ў студыі Capital FM[96].
14 лістапада 2015 года амерыканская спявачка Дэмі Лавата выканала версію «Hello» на 2015 106.1 KISS FM Fall Ball у Сіэтле. Эта кавер-версія атрымала станоўчыя водгукі музычнай крытыкі[97][98][99]. Яна атрымала намінацыю ў катэгорыі «Best Cover Song» на цырымоніі 3rd iHeartRadio Music Awards[100]. Фан-відэа на гэту кавер-версію Лавата сабрала больш за 12,5 млн праглядаў на канале YouTube[101].
31 снежня 2015 года канадская спявачка Селін Дыён на навагоднім паказе ў Лас-Вегасе выканала сваю версію «Hello»[102].
У снежні 2015 года гурт Backyard Band, які базіруецца ў Вашынгтоне, выпусціў сваю кавер-версію песні, якая адразу пасля рэлізу стала папулярнай[103].
У снежні 2015 года рэгі-версію «Hello» выпусціў Conkarah пры ўдзеле Rosie. Відэакліп гэтай кавер-версіі на YouTube быў прагледжаны больш 6 млн раз у першы месяц[104].
↑Williott, Carl. Watch Adele Perform 'Hello' On ‘X Factor UK’(нявызн.)(недаступная спасылка). Music News, Reviews, and Gossip on Idolator.com (14 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021. Праверана 31 January 2016.
↑ERROR: Billboard chart was invoked without providing an artist id. Artist id is a mandatory field for this call.Adele Album & Song Chart History Japan Hot 100, Adele. Prometheus Global Media. Праверана 4 December 2015.
↑Archive Chart UK Singles Chart. The Official Charts Company. Праверана 30 October 2015.
↑ERROR: Billboard chart was invoked without providing an artist id. Artist id is a mandatory field for this call.Adele Album & Song Chart HistoryBillboardHot 100, Adele. Prometheus Global Media. Праверана 2 November 2015.
↑ERROR: Billboard chart was invoked without providing an artist id. Artist id is a mandatory field for this call.Adele Album & Song Chart HistoryBillboard Adult Contemporary Songs, Adele. Prometheus Global Media.
↑ERROR: Billboard chart was invoked without providing an artist id. Artist id is a mandatory field for this call.Adele Album & Song Chart HistoryBillboard Adult Top 40, Adele. Prometheus Global Media. Праверана 23 November 2015.
↑ERROR: Billboard chart was invoked without providing an artist id. Artist id is a mandatory field for this call.Adele Album & Song Chart HistoryBillboard Hot Dance Club Songs, Adele. Prometheus Global Media. Праверана December 5, 2015.
↑ERROR: Billboard chart was invoked without providing an artist id. Artist id is a mandatory field for this call.Adele Album & Song Chart HistoryBillboard Mainstream Top 40, Adele. Prometheus Global Media. Праверана 23 November 2015.