Oracle
Oracle (Oracle Corporation) — амерыканская транснацыянальная тэхналагічная карпарацыя. Станам на 2020 год была трэцяй па даходах IT-кампаніяй у свеце.[8] Уваходзіць у спіс Forbes Global 2000, станам на 2023 год займала ў ім 80 месца. [9] Oracle займаецца выпускам сістэм кіравання базамі даных, воблачнымі вылічэннямі і праграмнага забеспячэння для бізнеса, такога як ERP- і CRM-сістэмы. Найбольш вядомы прадукт кампаніі — Oracle Database, які кампанія выпускае з моманту свайго заснавання. З 2008 года карпарацыя засвоіла выпуск інтэграваных апаратна-праграмных комплексаў, а з 2009 года ў выніку паглынання Sun Microsystems стала вытворцам сервернага абсталявання, да гэтага кампанія выпускала выключна праграмнае забеспячэнне. ГісторыяКампанія была заснавана ў 1977 годзе пад назвай Software Development Laboratories. Сучасную назву атрымала ў 1995. Лары Элісан — сузаснавальнік, генеральны дырэктар у перыяд з 1977 года па 2014 год, найбуйнейшы акцыянер (25 % станам на 2014 год). Падраздзяленні карпарацыі размешчаны больш чым у 145 краінах. Станам на 2019 год налічвала 136 тыс. супрацоўнікаў. Раней штаб-кватэра карпарацыі размяшчалася ў Каліфорніі, ЗША, аднак у снежні 2020 было абвешчана, што штаб-кватэра пераедзе ў Осцін, штат Тэхас.[10] Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia