Ізабела Арагонская (каралева Францыі)
Ізабела Арагонская (араг.: Isabel d'Aragón, катал.: Elisabet d'Aragó i d'Hongria), (1247 — 28 студзеня 1271) — інфанта Арагона, дачка караля Арагона Хаймэ I Заваёўніка і Іаланды Венгерскай, жонка караля Францыі Філіпа III Адважнага. ПаходжаннеІзабела была чацвёртай дачкой караля Арагона Хаймэ I Заваёўніка і яго другой жонкі Іаланды Венгерскай. Па бацькаўскай лініі была ўнучкай Педра II Каталіка, першага васала Папы Рымскага сярод арагонскіх каралёў і ўдзельніка альбігойскага крыжовага паходу, а таксама Марыі дэ Манпелье. Па матчынай лініі паходзіла з венгерскай дынастыі Арпадаў і прыпадала ўнучкай каралю Венгрыі Андрашу II, які распачаў Пяты крыжовы паход, і Іаландзе дэ Куртэнэ, прынцэсе Лацінскай імперыі. Шлюб і дзеці![]() 28 мая 1262 года юная Ізабела выйшла замуж за спадчынніка французскага прастола Філіпа. Шлюб адбыўся ў Кафедральным саборы Клермона. Ізабела нарадзіла жонку чацвярых сыноў:
У 1270 годзе суправаджала мужа ў Восьмым крыжовым паходзе ў Туніс. Напачатку студзеня, на зваротным шляху, быў зроблены прыпынак у Казенцы. Быўшы на шостым месяцы цяжарнасці, Ізабела звалілася з каня. Гэта выклікала заўчасныя роды. Пяты сын нарадзіўся мёртвым. Праз сямнаццаць дзён пасля гэтага Ізабела сканала. Філіп перавёз рэшткі жонкі і дзіцяці ў Парыж, дзе яны былі з ушанаваннямі пахаваны ў Абацтве Сен-Дэні. ЗноскіЛитература
|
Portal di Ensiklopedia Dunia