Брыгада КАП «Вілейка»
Брыга́да Ко́рпуса ахо́вы паме́жжа «Віле́йка» (польск.: Brygada KOP «Wilejka») — трэцяя брыгада Корпуса аховы памежжа часоў міжваеннай Польскай Рэспублікі, якая размяшчалася ў 1924—1929 гадах у Вілейцы. Пасля расфармавання частка адзінак колішняй брыгады ўтварыла полк «Вілейка» ГісторыяНа паседжанні палітычнага камітэта Рады міністраў Польскай Рэспублікі, якое адбывалася 21—22 жніўня 1924 года было прынята рашэнне аб стварэнні адмысловага ўзброенага фармавання для аховы ўсходняй мяжы, з прычыны чаго 12 верасня 1924 г. польскае Міністэрства вайсковых спраў выдала распараджэнне аб стварэнні Корпуса аховы памежжа, а 17 верасня таго ж года — дапаўненне з указаннем яго структуры[1]. На першым этапе арганізацыі гэтага вайсковага ўтварэння на падставе загада генеральнага штаба ад 27 верасня 1924 года была заснавана трэцяя памежная брыгада[2]. Брыгада была размешчана на тэрыторыі Віленскай зямлі — адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі са сталіцай у Вільні з мэтай аховы яго ўсходняй мяжы і заступіла на службу 27 кастрычніка 1924 года. У склад падраздзялення ўвайшлі 1-ы, 5-ы, 7-ы і 10-ы памежныя батальёны, а таксама 1-ы, 6-ы, 7-ы і 8-ы кавалерыйскія эскадроны[3]. Даўжыня ўчастка памежнай паласы, якая пачыналася на поўдні ад мястэчка Ракаў і ішла да стыку польска-савецка-латвійскай мяжы на захад ад Лявонпаля, вызначанай для аховы брыгадай, складала 344 км, глыбіня дасягала 30 км. Камандаванне размяшчалася ў Вілейцы[3]. У 1926 г. на ўзроўні брыгады была ўтворана школа для ўнтэр-афіцэраў пяхоты, якая была размешчана ў Будславе пры 1-ым памежным батальёне, пазней ліквідаваная ўлетку 1928 года. Замест яе і іншых падобных установаў у крэпасці Асавец на Падляшшы быў адчынены школьны батальён Корпуса аховы памежжа[4]. Улетку 1927 года са склада брыгады «Навагрудак» былі вылучаны 6-ы памежны батальён і 2-і кавалерыйскі эскадрон «Івянец», якія былі далучаны да брыгады «Вілейка». Акрамя таго, у склад фармавання ўвайшоў новаўтвораны 28-ы рэзервовы батальён «Валожын». У той жа час, з пятага і сёмага батальёнаў і шостага і сёмага кавалерыйскіх эскадронаў была сфармавана трэцяя паўбрыгада аховы памежжа[5]. З мэтай павелічэння патрэбнай колькасці кваліфікаваных вайскоўцаў-сапёраў, 1 красавіка 1928 года быў адчынены навучальны цэнтр для іх падтрыхтоўкі пра першым памежным батальёне. Па звестках таго ж года, вайсковае падраздзяленне Корпуса аховы памежжа ў Вілейцы ахоўвала 761.994 км дзяржаўнай мяжы[5]. Улетку 1929 года брыгада была расфармавана. З адзінак, якія ўваходзілі ў яе склад (6-ы і 28-ы батальёны і 2-і кавалерыйскі эскадрон) быў заснаваны полк «Валожын», які стаў падпарадкоўвацца брыгадзе «Навагрудак». Трэцяя паўбрыгада аховы памежжа была пераназвана ў полк «Глыбокае». Пакінутыя батальёны «Будслаў» і «Краснае» і аднайменныя эскадроны ўтварылі новы полк «Вілейка», які перайшоў у падпарадкаванне да Брыгады «Вільна». Структура
Кіраўніцтва
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia