Вікінг (фільм, 2016)
«Вікінг» (руск.: «Викинг») — расійскі гісторыка-мастацкі кінафільм рэжысёра Андрэя Краўчука пра прыход да ўлады на Русі ў канцы X стагоддзя князя Уладзіміра Святаславіча. Сюжэт фільма распавядае гісторыю князя Уладзіміра. Яна пачынаецца з моманту яго ўцёкаў у Ноўгарад і закончваецца хрышчэннем Русі. Ролю полацкай князёўны Рагнеды, жонкі Уладзіміра, выканала беларуска А. Борціч. Прэм’ера фільма адбылася 27 снежня 2016 года. СюжэтГістарычная сага. Дзеянні адбываюцца у Сярэднявеччы. Разлад у княжацкай дынастыі Рурыкавічаў. Віна за выпадковую смерць брата лягла на вялікага князя кіеўскага. Паводле закону, помсціць яму павінен малодшы брат, сын рабыні. Аднак Уладзімір хаваецца на беразе Ледзянога мора, таму што не жадае помсціць за смерць Алега, які загінуў ад рукі старэйшага брата Яраполка ў выніку няшчаснага выпадку на паляванні. За адмову забіваць ён заплаціць усім, што ў яго было, таму што для міру трэба больш мячоў, чым для вайны. Аднак Уладзіміра змушаюць да помсты, па яго прыязджае з Русі старэйшы дружыннік загінулага брата. Будучы хрысціцель Русі вяртаецца на Радзіму.
У ролях
![]()
ЗдымкіПадрыхтоўка да працы над фільмам доўжылася 6 гадоў (пачынаючы з 2009 года). Паводле слоў прадзюсара Анатоля Максімава, з-за складанай фінансавай сітуацыі стваральнікам фільма прыйшлося змяніць усе здымачныя лакацыі і адмовіцца практычна ад усіх замежных спецыялістаў. МаркетынгПершы трэйлер выйшаў 19 лістапада 2015 года. Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia